Збор заявак на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: конкурс
  • Дэдлайн : 19.03.2025

Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на галоўную літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Намінаваць на прэмію могуць самі аўтары і аўтаркі, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, сябры журы і аргкамітэт.

З гэтага года намінаваць на прэмію можна аўдыякнігі, якія выйшлі ўпершыню паміж 1 студзеня і 31 снежня 2024 года. 

Дэдлайн: 19 сакавіка.

Падаць заяўку

Іншыя магчымасці