Серыя анлайн-сустрэч "Як працаваць ва ўмовах экстрэмізму?"

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: лекцыя, майстар-клас
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 17.04.2025, 16:30
  • Дэдлайн : 16.04.2025

Арганізацыя ІншыЯ сумесна з аб’яднаннем беларусаў Германіі Razam e.V. запускаюць набор на серыю анлайн-сустрэч, якая будзе прысвечана міжнароднаму і нацыянальнаму "экстрэмісцкаму" заканадаўству, бяспецы карыстальнікаў і арганізацый ва ўмовах экстрэмізму, а таксама стратэгіям працы і абароны каманды ў такіх умовах.

Сустрэчы будуць карыснымі журналістам, актывістам, юрыстам, праваабаронцам і ўсім, хто сутыкаецца з пытаннямі бяспекі ў Беларусі і за яе межамі.

Расклад сустрэч:

  • 01 красавіка, 18:00 (па Вільнюсу). Як бяспечна чытаць "экстрэмістаў" і наведваць іх мерапрыемствы?

  • 07 красавіка, 16:00 (па Вільнюсу). Прызнанне экстрэмісцкімі: магчымасці, наступствы, мінімізацыя рызык.

  • 17 красавіка, 16:30 (па Вільнюсу). Сутнасць экстрэмізму і антыэкстрэмісцкае заканадаўства Беларусі будучыні.

Падрабязнасці і рэгістрацыя

Іншыя магчымасці