Жывая сустрэча "Перакладчыцкай майстэрні" ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: дыскусія, нетворкінг, паблік-ток
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 05.04.2025, 14:00
  • Дэдлайн : 01.04.2025

Беларускі ПЭН запрашае на жывую сустрэчу "Перакладчыцкай майстэрні" ў Варшаве.

У праграме сустрэчы:

  • Размова пра актуальныя пытанні мастацкага перакладу

  • Абмеркаванне новых тэндэнцый, выклікаў і адметнасцей прафесіі

  • Магчымасць завязаць новыя знаёмствы і падзяліцца досведам.

Спікеры:

  • Андрэй Хадановіч — беларускі паэт, перакладчык, лаўрэат шматлікіх узнагарод

  • Юстына Чэхоўска — польская перакладчыца, лаўрэатка ўзнагароды імя Віславы Шымборскай і ўзнагароды Шведскай акадэміі для перакладчыкаў.

Да сустрэчы могуць далучыцца:

  • Перакладчыкі і перакладчыцы ўсіх узроўняў – ад пачаткоўцаў да экспертаў

  • Кнігалюбы і кнігалюбкі, што цікавяцца перакладам

  • Усе, хто гатовы дабрацца да Варшавы.

Мовы сустрэчы: беларуская і польская.

Дата правядзення: 5 красавіка, 14:00 — 16:00.

Лакацыя: Варшава, Staromiejski Dom Kultury, ul. Rynek Starego Miasta 2, Sala Kameralna, 1 паверх).

Дэдлайн: 1 красавіка.

Зарэгістравацца

Іншыя магчымасці