- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 16
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: інфасесія, лекцыя
- Дата правядзення: 30.03.2025, 12:00
EducationUSA Belarus запрашае школьнікаў, студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца навучаннем і прафесійным развіццём, на прэзентацыю адукацыйных і прафесійных магчымасцей у ЗША.
Спікеры:
- Віктар Хоцім — супрацоўнік офіса EducationUSA Belarus, эксперт у сферы адукацыі ў ЗША з 1999 года
- Алеся Песенка — менеджарка American Center Minsk, менеджарка eLibraryUSA.
Падчас сустрэчы размова пойдзе пра:
- Адукацыйныя праграмы ўрада ЗША даступныя беларусам
- Паступленне у амерыканскі ўніверсітэт на любым узроўні навучання
- Праграмы і праекты, што прапануе Амерыканскі Цэнтр.
Таксама вас чакае прэзентацыя і магчымасць падключыцца да бясплатнай бібліятэкі eLibraryUSA, а менавіта:
- Больш за 5000 кніг на ангельскай мове
- Доступ да часопісаў New York Magazine, Forbes, Harper’s Bazaar, The Washington Post, The New Yorker і іншых
- Навуковыя публікацыі JSTOR, Academic Search Premier, ProQuest Dissertations & Theses Global
- Фільмы ў Kanopy
- Калекцыя Bookflix — кнігі і відэа для дзяцей, якія толькі пачынаюць вучыць ангельскую мову.
Бонус: бясплатны код на экзамен па ангельскай мове VTEST.COM для дзвух самых актыўных удзельнікаў.
Дата правядзення: 30 сакавіка, 12:00, працягласць — 2 гадзіны.
Лакацыя: Варшава, прастора "Душэўнае месца", Chmielna 21 — 21.