- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 1
- Лакацыя: Усе краіны local
Пачынаем жнівень з новай арт-магчымасці для ЛГБТК+ людзей з Беларусі, як унутры краіны, так і за яе межамі
Запрашаем вас падзяліцца сваёй гісторыяй пра тое, як вы спраўляецеся ў гэтыя няпростыя часы, што вас падтрымлівае і ў чым вы бачыце сваю апору – а мы апублікуем вашы працы ў нашым квір-зіне "Паміж"!
Для чаго?
Беларусь застаецца месцам, дзе быць ЛГБТК+ чалавекам – значыць штодня рызыкаваць. Але нават у самых цяжкіх умовах мы працягваем існаваць, адчуваць, гаварыць і любіць. Гэты зін – пра бачнасць, падтрымку і клопат пра тое, як мы – нягледзячы на страх і адзінота – знаходзім спосабы заставацца сабой. Гэта будзе архіў нашай сілы і ўразлівасці, нашай узаемадапамогі, унутранай устойлівасці і паўсядзённых практык супраціву. З дапамогай яго мы хочам падтрымаць нашу супольнасць, каб ніхто не адчуваў сябе самотна ў сваім вопыце і маглі абаперціся на вопыт іншых
Што мы збіраем?
Працы могуць быць як тэкставыя (асабістыя гісторыі/вершы/спісы/лісты да сябров:ак), так і візуальныя ў любым фармаце: ілюстрацыі, калажы, паэзія, фота, вышыўка, 3D – любыя формы творчага выказвання
Раскажыце праз вашу працу, як вы ментальна трымаецеся і спраўляецеся з цяжкасцямі, захоўваеце ўнутраную сілу і знаходзіце рэсурсы для падтрымкі сябе і іншых. Падзяліцеся сваім вопытам перажывання рэпрэсій, дыскрымінацыі і гвалту. Магчыма, вы былі вымушаныя з'ехаць? Раскажыце аб сваёй міграцыі: страце, пошуку бяспекі або пачатку новага жыцця. Мы хочам, каб зін быў напоўнены салідарнасцю, клопатам або гісторыямі аб самавылячэнні, але таксама раскажам і пра адзіноту, нябачнасць і унутраную барацьбу. Калі вам адгукаецца гэтая тэма – смела падавайце сваю працу!
Як удзельнічаць?
Запоўніць форму ў апісанні профілю і прымацаваць свой матэрыял. Ад аднаго чалавека мы прымаем толькі 1-2 працы!
Хто можа ўдзельнічаць?
Квір-людзі з Беларусі – дзе б вы цяпер ні знаходзіліся
Дэдлайн падачы: 01/09/2025 23:59
Гэты зін – пра жыццё паміж страхам і надзеяй, паміж краінамі, паміж ідэнтычнасцю. Гэта пра голас, які кажа нават у цішыні, і пра супраціў, які існуе, нават калі яго не відаць.
Чакаем вашых работ!