- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 1
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: трэнінг
Вас чакае тэатральны трэнінг з элементамі фізічнага тэатру, імправізацыі, слухання.
У праграме:
- практыкаванні з фізічнага тэатра (Гратаўскі, Мейерхольд, імпульс, рытм, імправізацыя);
- свабодны рух, кантакт з зямлёй, дыханнем, целам і прасторай;
- гукавая імправізацыя - гук з цела, вобразны гук, слуханне адзін аднаго;
- індывідуальная праца, работа з партнёрам - праз рух, кантакт, узаемны водгук;
- праца са станамі, эмоцыямі, перажываннямі без словаў - або па-за імі.
Вазьміце з сабой:
- свабоднае, зручнае адзенне;
- гатоўнасць быць басанож;
- ваду, коўдру;
- якую-небудзь рэч, якая сімвалізуе ваш ўнутраны стан цяпер, але з якой будзе не шкада развітацца (стужка, кніга і г.д.);
- адкрытасць і ўвагу да сябе і іншых.
Падыходзьце, калі:
- адчуваеце сябе "не на месцы";
- хацяце вярнуцца ў цела;
- шукаеце цішыню, адчуванне, прысутнасць.
Ніякага папярэдняга досведу не патрабуецца - толькі гатоўнасць быць.
Удзел - данаты ад 20 злотых. Запісвайцеся праз мэйл
Дата: 17 жніўня
Час: з 17:00 да 20:00 (час мясцовы)
Месца: паведамяць удзельнікам, Уроцлаў