Пачаўся набор на польскую стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia”

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: стыпендыя

На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, якія прадстаўляюць наступныя сферы дзейнасці:

  • кіно (уключаючы гісторыю кіно і кінакрытыку),
  • выяўленчае мастацтва (уключаючы фатаграфію і мастацкую крытыку),
  • ахова культурнай спадчыны (уключаючы захаванне твораў мастацтва і музейную справу),
  • літаратура (уключаючы пераклад),
  • музыка (уключаючы гісторыю і музычную крытыку),
  • тэатр (уключаючы тэатральную крытыку) і танцы.

Дэдлайн — 15 кастрычніка 2024 года.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны і іншых дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы
  • узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў)
  • вышэйшая адукацыя
  • досвед працы ў вобласці, якую прадстаўляе заяўнік
  • стыпендыяльны праект

Падрабязнасці па гэтай спасылцы

Іншыя магчымасці