- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 35
- Лакацыя: Усе краіны local
- Тып магчымасці: інфасесія
- Online: Online
- Дата правядзення: 20.08.2024, 18:00
Каманда беларускіх распрацоўшчыкаў з гонарам аб'яўляе запуск ROY.PASS — інавацыйнага і бясплатнага сэрвісу для бяспечнай рэгістрацыі на мерапрыемствы. ROY.PASS прапануе арганізатарам мерапрыемстваў і іх удзельнікам рашэнне, якое спалучае зручнасць выкарыстання і высокі ўзровень абароны асабістых даных.
У сучасным свеце, дзе лічбавая бяспека становіцца ўсё больш важнай, ROY.PASS забяспечвае надзейную абарону асабістых дадзеных удзельнікаў мерапрыемстваў. Сэрвіс збірае інфармацыю, неабходную для рэгістрацыі, шыфруе яе асіметрычным шыфраваннем і адпраўляе адзін з ключоў шыфравання ў выглядзе QR-кода непасрэдна ўдзельніку. Другі ключ знаходзіцца ў адміністратара мерапрыемства і выкарыстоўваецца для верыфікацыі ўдзельнікаў на ўваходзе.
Асноўныя перавагі ROY.PASS:
- Шыфраванне дадзеных: Асабістая інфармацыя ўдзельнікаў надзейна зашыфравана і не захоўваецца ў адкрытым выглядзе.
- Хуткая і зручная рэгістрацыя. Удзельнікі атрымліваюць QR-код, які можна лёгка і хутка праверыць, адсканаваўшы на ўваходзе.
- Адсутнасць спісаў і анкет: Даныя ўдзельніка захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе, а ключ захоўваецца асобна, на прыладзе самога ўдзельніка, што выключае любую магчымасць уцечкі інфармацыі.
- Выключэнне выпадковых людзей: Толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымліваюць доступ да мерапрыемства.
Чаму ROY.PASS проста і зручна выкарыстоўваць?
Сервіс створаны для зручнасці як арганізатараў, так і ўдзельнікаў мерапрыемстваў. Публікацыя і кіраванне падзеямі ажыццяўляецца праз інтуітыўна зразумелы інтэрфейс, а працэс рэгістрацыі займае ўсяго некалькі хвілін. Прадукт інтэграваны з Telegram і платформай ROY.TEAM для зручнасці карыстальнікаў.
Сервіс можна пратэсціць!
Каманда ROY.PASS запрашае ўсіх зацікаўленых арганізатараў і распрацоўшчыкаў на адкрытую прэзентацыю сэрвісу, дзе можна будзе задаць пытанні распрацоўшчыкам і даведацца пра магчымасці выкарыстання ROY.TEAM для стварэння бяспечных мерапрыемстваў.
Дата: 20 жніўня 2024.
Пачатак: 18.00 CET / 19:00 Мінск.
Платформа і спасылка: zoom.
Прадукт распрацаваны ў межах праекта ImagineY пры частковай фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.