CON#FFFAAA 2.0 — канферэнцыя па digital-крэатыве ад студыі 69pixels

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: канферэнцыя
  • Дата правядзення: 06.09.2024, 10:00

Калі вы калі-небудзь дызайнілі нешта ў сваім жыцці (нават калі гэта была фігурка з каштанаў у 5 класе), то гэтая пятніца для вас! Дзень, поўны крэатыўных дызайн-ідэй, крутых людзей і перспектыўных стартапаў.

Не важна, хто вы — дызайнер, менеджар, распрацоўшчык, тэсціроўшчык, заснавальнік, інвестар або проста крэатыўная асоба ў творчым адпачынку — час сабрацца ўсім разам.

У праграме:

  • 15+ спікераў з розных краін — 2 плыні і 2 сцэны з выступамі
  • Зона адкрытага мікрафона з 10:00, дзе вы зможаце падзяліцца сваёй жыццёвай мудрасцю або жартамі з сотнямі незнаёмцаў у амфітэатры пад адкрытым небам
  • Экспа-зона з дызайнерскім стафам
  • Нетворкінг і чылаўт-зона з забаўкамі, воркшопамі і актыўнасцямі
  • Першая дызайн-прэмія сon#fffaaa Awards (а магчыма, і прэмія для стартапаў)
  • Стартап-алея
  • Welcome-drink на афтэпаці і тусоўка да ночы! (канферэнцыя не канферэнцыя без крутой афтэпаці, усё ж гэта ведаюць!)

Расклад і пляцоўкі

  • 10:00 — Паток Design&Products Прапампоўка прадуктаў і стартапаў, воркшопы, выступленні і даклады.
  • 12:00 — Паток Design&Arts — асноўная праграма Даклады і лекцыі, выступленні і абмеркаванні.
  • 14:00— Амфітэатр Выступленні, абмеркаванні, дыскусіі і мікра-даклады. Свабодны мікрафон
  • 10:00 — Экспа-зона Стэнды кампаній, дызайнерскі мерч і стаф, кнігі, стыкеры і штукі, VR-зона і зона 8bit, актыўнасці і чылаўт зона.
  • 21:00 і да перамогі — After Party Вэлкам-дрынк, музыка і размовы. Усё як ты любіш!
  • Канферэнцыя і ўсе выступленні спікераў будуць праходзіць на рускай.

Спяшайцеся забраць Early-bird квіткі за 200zl. Pssss! Для груп 5+ сяброў ёсць зніжка 20%.

Партнёры канферэнцыі:

  • VINO&VINO — алка-брацішка
  • FYK — дрынк-сястрычка (комбуча)
  • FBA — легалізэйшн
  • SWAG42 — мерч джэдаі

Іншыя магчымасці