- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 25
- Лакацыя: ЕС local
- Тып магчымасці: грант, ментарства, трэнінг
Вы хочаце прыцягнуць увагу да праблемы, якая не вырашаецца, ці хацелі бы прыцягнуць увагу да нейкіх выпадкаў дыскрымінацыі? А можа вы хацелі б зладзіць кампанію па папулярызацыі беларускай мовы? Падчас акселератара разам з ментарамі і ментаркамі вы навучыцеся ператвараць карысныя ідэі для Беларусі ў публічныя кампаніі.
Мы чакаем заяўкі ад актывістаў_ак і журналістаў_ак з малым досведам вядзення публічных кампаній, якія:
- жадаюць навучыцца працы з іх арганізацыяй, мадэрацыяй і правядзеннем;
- маюць ідэі публічных кампаній, накіраваных на дэмакратызацыю Беларусі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, высвятленне і вырашэнне разнастайных праблемаў;
- хочуць атрымаць ментарскую, а магчыма і фінансавую падтрымку сваёй працы.
Акселератар будзе складацца з двух этапаў:
- Падчас першага этапу 20–22 верасня ўдзельнікі і ўдзельніцы возьмуць удзел у выязным трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу (афлайн), а праз 1,5 месяца ад пачатку праграмы адбудзецца пітчынг ідэй публічных кампаній і адбор лепшых праектаў (анлайн).
- Падчас другога этапу тыя, хто паспяхова пройдуць пітчынг, возьмуць удзел у study visits у профільныя арганізацыі.
Усе праекты, якія пройдуць на другі этап, атрымаюць магчымасць ментарскай падтрымкі анлайн ад аднаго_ой з нашых ментараў_ак.
Тры лепшыя ўдзельнікі_цы атрымаюць фінансавую падтрымку сваёй працы і на працягу трох месяцаў пасля атрымання фінансавання павінны будуць рэалізаваць свой праект.
Увага! Аплікантам_кам з Беларусі трэба мець дзеючую візу для наведвання краін ЕЗ. Free Belarus Center не аказвае падтрымку ў атрыманні візы.
Для падачы заяўкі на акселератар публічных кампаній патрэбна дадаць матывацыйны ліст і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.
Акселератар стартуе з афлайн-трэнінгу ў адной з краін Еўрапейскага Звязу 20–22 верасня.
Месца правядзення мы паведамім адабраным удзельнікам_цам асабіста. Транспартныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца Free Belarus Center.
Працягласць акселератара — 6 месяцаў.
Запоўніць заяўку (дэдлайн — 1 верасня)