- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: майстар-клас, трэнінг, курс
- Online: Online
У праграме курса:
• Цыкл эфектыўнага кіравання мастацкімі і культурніцкімі праектамі. Вывучэнне ключавых стратэгій і прынцыпаў для паспяховай арганізацыі і развіцця праектаў у сферы культуры.
• Сацыяльныя сеткі і лічбавы маркетынг для культурніцкіх праектаў: практычны блок па выкарыстанні сацыяльных сетак і лічбавых інструментаў для прасоўвання і камунікацыі культурніцкіх ініцыятыў.
• Распрацоўка грантавых праектаў. Штучны інтэлект як сучасны інструмент для стварэння паспяховых грантавых заявак.
Вы зможаце:
• Навучыцца ствараць і курыраваць праекты ў сферы культуры.
• На практыцы даведацца, як планаваць бюджэт, кіраваць камандай, шукаць фінансаванне і прасоўваць культурніцкія праекты.
• Па выніках стварыць стратэгію запуску і прасоўвання культурніцкага праекту: ад ідэі і падрыхтоўкі да прапаноў спонсарам і драфту грантавай заяўкі.
Для каго:
Творцы, прадстаўнікі творчых прафесій.
Фармат:
10-12 анлайн-заняткаў (лекцыя + практычная частка для самастойнай працы) + сустрэча афлайн у Варшаве, воркшоп на тэму пошуку ідэй і інструментаў, якія палепшаць працэс стварэння культурніцкіх праектаў.
Гэта гатовы інструмент, з якім можна працаваць адразу пасля курсу. Практыкум паглыбіць удзельнікаў у рэальныя кейсы і пашырыць інструменты для працы над уласнымі праектамі.
Запіс і дэталі – у асабістых да www.instagram.com/inexkult.