Тры анлайн-варкшопы з кар'ернай кансультанткай Жэняй Сядовай ад sekktor.online

  • Лакацыя: Усе краіны local
  • Тып магчымасці: майстар-клас, трэнінг, курс
  • Online: Online
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 02.10.2024, 17:00
  • Дэдлайн : 01.10.2024

Тры серады — тры сустрэчы — тры пройдзеныя крокі ў выбудове вашай стратэгіі самапрамоцыі для найму, пошуку кліентаў, усталявання партнёрстваў.

Каму будзе карысна? 

  • Актывісты(-кі), супрацоўнікі(-цы) НДА на ролях менеджараў, каардынатараў, менеджары(-кі) культурніцкіх праектаў
  • Спецыялісты па камунікацыях і іншых кірунках
  • Творцы*-фрылансеры, якія працуюць па замовах ці на праектнай аснове. 

Спіс адкрыты!

Яўгенія Сядова – кар’ерная кансультантка, HR спецыялістка, трэнерка і фасілітатарка ў грамадскім сектары. Мае 5+ год досведу ў рэкрутынгу і правяла 300+ гадзін кар’ерных кансультацый. 

ПРАГРАМА СУСТРЭЧ

2 кастрычніка — “Прадаваць сябе” – чаму гэта гучыць страшна?

Хочацца жыць у свеце, дзе не трэба займацца самапрамоўтынгам, усе ведаюць які/якая я малайчынка і клічуць мяне на праэкты самі. Але ж свет іншы: каб пра твае поспехі ведалі, трэба ўмець казаць пра іх услых. 

Разбярэм: 

  • Чаму самапрамоўтынг важная і неад’емная частка пошуку працы ці праэктаў
  • Як навучыцца бачыць сябе вачыма рэкрутараў і мэнэджэрак па найму
  • Як падыходзіць да пошуку працы сістэмна

2 кастрычніка — Вучымся ствараць якаснае рэзюмэ разам

Пару год таму знайсці працу было проста: пішаш каляжанкам, што ты ў пошуку, і ўжо праз месяц п'еш каву ў новым офісе. Але цяпер многія сутыкаюцца з задачай пошуку працы не праз сарафаннае радыё, а на міжнародным рынку. Самы час падумаць пра якаснае рэзюмэ! 

Абмяркуем:

  • Якія бываюць фарматы рэзюме і як між іх абраць патрэбны
  • Што такое ATS-сістэмы і ці варта іх баяцца
  • Чаму дасягненні важны і як іх шукаць
  • Як кастамізаваць резюмэ пад канкрэтную вакансію і не змарнаваць на гэта ўсю маладосць

16 кастрычніка — Linkedin: цяжкі груз ці актыўная брэнд-старонка?

LinkedIn — гэта больш, чым проста сацыяльная сетка. Гэта магутны інструмент для наладжвання сувязяў і пошуку працы ў digital-сферы.

Даведаемся:

  • Як запоўніць сваю брэнд-старонку
  • Нашто патрэбныя фільтры пошуку і як імі карыстацца
  • Як знаходзіць адпаведныя вакансіі і інфармацыю пра працадаўцаў
  • Нэтворкінг! Нэтворкінг! Нэтворкінг!

 

Калі: 2, 9 і 16 кастрычніка (серада), 17:00 СЕТ.  

Фармат: ZOOM-канферэнцыя.

Удзел бясплатны, па рэгістрацыі (для першага варкшопу - да 1 кастрычніка). 

*Заняткі будуць сфакусаваныя больш на падтрыхтоўцы да найму, чым для падачы на рэзідэнцыі і падобныя мастацкія конкурсы.

 

Іншыя магчымасці