- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 6
- Для дзяцей і падлеткаў: Для дзяцей і падлеткаў
- Лакацыя: Польшча local
- Тып магчымасці: лекцыя
- Дата правядзення: 07.10.2024, 19:00
Сафія Садоўская — мастацтвазнаўца і куратарка, вядомая сваёй працай у галерэі "Ў", адукацыйных праграмах для дзяцей і падлеткаў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама шматлікіх выставачных праектах у Беларусі і за яе межамі.
На лекцыі вы даведаецеся:
- Як змяняўся вобраз прыроды на працягу гісторыі еўрапейскага мастацтва.
- Як эвалюцыянавалі адносіны чалавека і прыроды: ад прыроды як аб’екта захаплення да прыроды як сааўтара твораў.
- Як жанр пейзажа набыў самастойнасць і чаму гэта адбылося менавіта ў Нідэрландах Залатога Веку.
- Хто, калі і як зрабіў бачнымі і адчувальнымі неба, святло і паветра.
- Якія адносіны з прыродай выстройваюць сучасныя мастакі.
Падчас лекцыі будуць разгледжаны гістарычныя творы(Якаб Рэйсдал, Клод Манэ, Джозэф Тэрнер), сучасныя аўтары(Ёзэф Бойс, Эндзі Голдсуорсі і іншыя), а таксама беларускае мастацтва (Віктар Грамыка, Віталь Цвірка і іншыя).
Дзе: MIT space, Варшава, Stalowa 36 (метро Szwedzka).
Калі: 7 кастрычніка, 19:00.
Кошт: 90 zł.
Квіткі і рэгістрацыя