Youth SPACE трэнінг - праграма лідарства для моладзі ў Варшаве

  • Лакацыя: Польшча local
  • Тып магчымасці: трэнінг
  • Бясплатныя: Бясплатныя
  • Дата правядзення: 25.10.2024, 10:00
  • Дэдлайн : 12.10.2024

Удзельнікі_цы атрымаюць навыкі эфектыўнага проджэкт менеджарства, веды па распрацоўцы медыяпраектаў, а таксама патэнцыйную магчымасць распрацаваць і рэалізаваць уласныя грамадскія праекты з далейшай падтрымкай.

Трэнінг падыходзіць для вас, калі вы:

  • хочаце палепшыць разуменне сваіх правоў і абавязкаў як дэмакратычнага суб'екта
  • цікавіцеся навыкамі эфектыўнага кіраўніцтва і камунікацыі
  • жадаеце выйсці са сваім праектам у медыя прастору.

Абраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы:

  • прымуць удзел у трохдзённым трэнінгу ў Варшаве 25-27 Кастрычніка
  • даведаюцца, як ствараць грамадскія праекты і прасоўваць іх праз сацыяльныя сеткі
  • усталююць кантакты с моладзевымі АГС і актывіст_камі
  • распрацуюць грамадскі праект і прымуць удзел у конкурсе на яго фінансаванне.

Умовы ўдзелу:

  • На момант падачы заяўкі быць ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў
  • Магчымасць прысутнічаць аффлайн ў Варшаве 25-27 кастрычніка (арганізатар_кі пакрываюць пераезд, пражыванне і харчаванне, але не могуць прапанаваць візавую падтрымку)
  • Жаданне практычна прымяніць атрыманыя навыкі з трэнінгу ў рэалізацыі свайго праекта на працягу 3 месяцаў пасля навучання (падчас трэнінгу мы прапануем удзел у конкурсе на фінансаванне вашых праектаў).

Дзе: Варшава.

Калі: 25-27 кастрычніка. 

Дэдлайн: 12 кастрычніка.

Рэгістрацыя

Іншыя магчымасці