Прэмія прысуджаецца мастакам з досведам выгнання, якія візуалізуюць пытанні ідэнтычнасці, прыналежнасці і замежнасці.

Для каго: мастакі, скульптары,  фатографы, творцы ў новыя медыя і да т. п. Перавага будзе аддадзена мастакам з вопытам выгнання, якія пражываюць у нямецкамоўных краінах.

Працы могуць быць даследаваннямі тэм чужароднасці, траўмы, індывідуальнасці, супольнасці і г.д.

Сродкі выяўлення ў цэнтры ўвагі – выяўленчае мастацтва як такое, жывапіс, графіка, малюнак, скульптура, а таксама: інсталяцыя, фатаграфія і новыя медыя.

Памер прэміі – 10 000 EUR.

Падаць заяўку.