#BIT_talks запрашаюць пагутарыць пра працэсы, якія адбываюцца ў беларускай тэатральнай адукацыі.

“Разам з эксперткамі і экспертамі паспрабуем вызначыць змены, якія адбываюцца з тэатрам, і іх уздзеянне на працэс адукацыі. Як і дзе вучыцца сёння тэатру? Што сабой уяўляе адукацыйны працэс? І што будзе далей?” — кажуць арганізатары_кі падзеі.

Калі: 11 верасня а 19:00 (па Мінску). 
Рэгістрацыя па гэтай спасылцы (скончыцца за 2 гадзіны да мерапрыемства)