Фатографка, фотарэдактарка і выкладчыца Вольга Шукайла запрашае на фотапленэр — унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры ў паўсядзённым жыцці і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца.

Вольга мае больш за 10 год працы ў медыя, якія навучылі рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пра любых абставінах. І цяпер Вольга з задавальненнем дзяліцца ведамі.

Што вас чакае?

— Знаёмства з аднадумцамі.

— Выпадковы выбар тэмы, якую вы будзе здымаць.

— Практыка. Вы пройдземся па вуліцах у пошуках сюжэтаў. Як ментарка, Вольга будзе побач, каб адказаць на пытанні і дапамагчы.

— Падвядзенне і абмяркаванне вынікаў.

Для каго гэты фотапленэр?

— Для фатографаў-пачаткоўцаў і тых, хто даўно здымае на смартфон або камеру.

— Для тых, у каго ёсць фотаапарат і хто не ведае, як ім карыстацца.

— Для тых, хто хоча правесці час у творчай кампаніі.

Працягласць: да 2,5 гадзін.

Месца сустрэчы: Стары горад.

Рэгістрацыя.

Кошт: free donation.