“Другая спроба” — гэта серыя мерапрыемстваў у фармаце фестывалю, каб прадэманстраваць андэграўндны тэатральны рух сярод імігранцкіх суполак (Беларусь, Украіна).

Назва фестывалю адсылае да другой спробы, то-бок да пошуку сябе ў эміграцыі, а таксама да спробаў працягнуць перарваныя мастацкія кар’еры. Фестываль павінен стаць прасторай для інтэграцыі, узаемнага натхнення і супрацоўніцтва з польскім мастацкім асяроддзем, з моцным націскам на грамадскае вымярэнне тэатральнага мастацтва.

У праграме: перфарматыўныя чытанні, лекцыі пра сучасны беларускі тэатр, спектакль “Экзіст” Вольгі Кебас, спектакль “Адзінота” Эмігранцкага тэатра.

Дзе: Biblioteka Raczyńskich (pl. Wolności 19 sala 5)
Калі: 19-21 верасня

Падрабязнасці