Вольны Беларускі Ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў кусе грамадскіх актывістаў, якія маюць высокую матывацыю развіваць свае арганізацыі і ўплываць на вырашэнне важных для беларускага грамадства і беларускіх дыяспар пытанняў. Пажаданы стаж дзейнасці ў арганізацыі не менш за 3 гады.

Курс скіраваны на павышэнне кваліфікацыі і падрыхтоўку прафесійных кіруючых кадраў для беларускіх грамадскіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і базуецца на развіцці ключавых менеджарскіх кампетэнцыяў. У курсе разбіраецца кіраванне мэтамі, людзьмі, праектамі, рызыкамі, сувязямі з грамадскасцю.

Па сканчэнні курса вы будзеце ўпэўнена арыентавацца ў пытаннях палітычных сістэмаў і асаблівасцяў дэмакратыі, а таксама дакладна ведаць магчымасці інтэграцыі ў нацыянальныя і міжнародныя працэсы, звязаныя з развіццём грамадзянскай супольнасці. Заняткі будуць праводзіць вядомыя эксперты і трэнеры грамадзянскай адукацыі, а таксама выкладчыкі еўрапейскіх універсітэтаў.

Вынікам навучання будуць распрацаваныя індывідуальныя альбо групавыя праекты па арганізацыйным развіцці, арганізацыі грамадскіх кампаніяў, распрацоўцы сумесных праектаў.

Асобы, што паспяхова скончаць навучанне, атрымаюць сертыфікат Уроцлаўскага ўніверсітэту і ВБЎ.

Мовы выкладання: беларуская, руская.

Працягласць навучання — 60 гадзін (лекцыі, практычныя заняткі, дыскусіі) з 16 кастрычніка па 7 снежня 2024.

Заняткі будуць праходзіць:

— па серадах (19:00 па Мінск-18:00 CET) і

— суботах (11:00 па Мінск — 10:00 CET).

Каб далучыцца, запоўніце анкету на сайце ВБЎ.