Міжнародная ініцыятыва “Форын-офіс” і Міжнародная дыскусійная ліга “4УМ”запрашаюць тых, хто заматываваны ў дыскусіях і дэбатах і прадстаўляе Беларусь, Літву, Латвію ці Эстонію (пражываеце як у гэтых краінах, так і за іх межамі).
Для каго: Актывісты, прадстаўнікі НДА, лідэры, якім да 35 гадоў (выключэнні магчымыя).
Калі: 7 – 10 лістапада.
Што ў праграме:
- воркшопы па аргументацыі, аратарстве і публічным выступам
- паблік-токі з удзельнікамі і запрошанымі экспертамі
- нэтворкінг-мерапрыемствы сярод удзельнікаў, каб разам весяліліцца, тварыць і ствараць дэбат-турнір па самых актуальных для рэгіёна тэмах.
Арганізатары прапануюць:
- пражыванне
- харчаванне
- метадычныя матэрыялы.
Дэдлайн: 6 кастрычніка.