SCENA CHMIELNA запрашае на спеклакль “Ордэн Белай Мышы” паводле тэксту Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

“Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе.

У цэнтры пастаноўкі вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў,” – пішуць арганізатары.

У ролях: Ігар Сігоў, Дзіяна Балыка, Святлана Зелянкоўская, Андрэй Бардухаеў-Арол.

Дзе: Варшава, Nowy Świat 27a.

Калі: 1-3 лістапада, 19:00.

Квіткі