Мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску і Інкубатар суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку.

Беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай культурнага ўзаемадзеяння і пераўтварэння старога трамвайнага дэпо. У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца.

На адкрыцці ўсе ўдзельнікі культурнага праекта падпішуць свае працы, распавядуць пра кожную з іх, а таксама прапануюць гасцям стварыць адну сумесную працу. Усе госці змогуць наведаць майстэрню Dzivne, абмеркаваць будучыя культурныя праекты для Гданьска і магчымыя калабарацыі, а таксама пазнаёміцца ​​бліжэй.

Дзе: Гданьск,Kurza 1.

Калі: 19 кастрычніка, 15:00.

Падрабязней