Адукацыйная платформа learn4belarus.online і БНП запрашаюць на дыскусію “Адукацыя для роста і ўзмацнення грамадзянскай супольнасці Беларусі” і прэзентацыю е-платформы learn4belarus.online. 
 
Спікеры ад адукацыйных арганізацый, вытворцы прадуктаў нефармальнай адукацыі разам з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці абмяркуюць наступныя пытанні: 

  • Якія веды патрэбны зараз грамадзянскай супольнасці для дасягнення дэмакратычных перамен?
  • Якія адукацыйныя запыты існуюць з боку актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятываў?
  • Якія патрэбы закрываюцца прапановамі адукацыйных арганізацый? Як змяніць  сітуацыю ў існуючых умовах?

Таксама падчас мерапрыемства будзе прэзентаваны конкурс на стварэнне адукацыйных анлайн-курсаў і магчымасці learn4belarus.online. 
 
Дзе: анлайн, афлайн у Вільнюсе(месца правядзення вам дашлюць пасля рэгістрацыі).

Калі: 24 кастрычніка, 18:00.  

Рэгістрацыя