Дом творцаў аб’яўляе конкурс стыпендый для беларускіх творцаў любых накірункаў, якія знаходзяцца ў Беларусі або выехалі за мяжу не раней за пачатак 2024 года.
Галоўны крытэр удзелу — праект, які немагчыма рэалізаваць у сённяшняй Беларусі або няма магчымасці для яго рэалізацыі за мяжой.
Удзельнікам забяспечваецца:
- пражыванне, харчаванне, транспарт і суткавыя
- сродкі патрэбныя для рэалізацыі праекта, набыццё неабходных матэрыялаў (абмяркоўваецца індывідуальна)
- дадаткова ўдзельнікам будуць прапанаваны магчымасці ўдзелу ў мерапрыемствах, трэнінгах, майстар-класах, а таксама наведванне студыі ці майстэрні.
Даты правядзення: снежань 2024 — студзень 2025.
Дэдлайн: 25 лістапада.