Найбуйнейшая і найстарэйшая ў свеце падзея, прысвечаная мастацтву сучаснага тэкстылю, адкрыецца 11 кастрычніка ў Цэнтральным музеі ткацтва.
Тэма 2025 года — «Дэканструкцыя / Рэканструкцыя»
«Яна адлюстроўвае напружанні і трансфармацыі сучаснага свету — як у сацыяльнай, так і ў культурнай сферы. Гэтая тэма не толькі звяртаецца да актуальных пытанняў — пераасэнсавання норм, сістэм каштоўнасцей і ідэнтычнасці, — але і ўпісваецца ў шырокі філасофскі дыскурс», — кажуць арганізатары.

У трыенале возьме удзел Руфіна Базлова — беларуская мастачка з Прагі. Яна атрымала міжнародную вядомасць сваёй серыяй «Гісторыя беларускай выжыванкі» 2020 года, у якой традыцыйнае рамяство вышыўкі — вышыванка — адлюстроўвае пратэсты ў Беларусі.