Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае далучыцца да курса “Журфак па суботах: асновы журналістыкі”.

Хто можа ўдзельнічаць: журналісты-пачаткоўцы або тыя, хто марыць імі стаць.

Арганізатары абяцаюць наступныя вынікі:

  • Засвоіце асновы прафесіі разам з дасведчанымі трэнерамі, якія ў той жа час з’яўляюцца практыкуючымі журналістамі
  • Зразумееце, як працуюць медыі і як адаптавацца ў гэтай сферы
  • Даведаецеся пра самыя сучасныя практыкі і досвед сусветных медыяў
  • Пройдзеце практыку ў беларускіх незалежных СМІ
  • Апублікуеце свае першыя матэрыялы ў СМІ.

Даты правядзення:

  • Вільнюс: 1 сакавіка – 24 траўня
  • Варшава: 15 сакавіка – 31 траўня.

Дэдлайн: 10 лютага.

Падаць заяўку