Супольнасць для падтрымкі і развіцця жанчын у IT Women in Tech запрашае далучыцца да праграмы “Login to tech” — курс для беларускіх жанчын, якія жадаюць пачаць кар’еру ў IT.

Арганізатаркі абяцаюць наступныя вынікі:

  • Вызначыце сваё ідэальнае месца ў IT
  • Створыце кар’ерны план
  • Пабудуеце сетку кантактаў з IT-прафесіяналамі, HR-амі і рэкрутэрамі
  • Атрымаеце падтрымку супольнасці аднамысніц.

Фармат навучання:

  • Гнуткі графік для самастойнага прахаджэньня адукацыйных матэрыялаў
  • Практычныя заданні для самаправеркі
  • Peer-to-peer education, нетворк і падтрымка супольнасці ў Telegram
  • Прафесійны HR-агляд.

Рэкамендуецца вылучыць на навучанне 4 — 5 гадзін на тыдзень.

Пачатак патоку: канец студзеня 2025 года.

Актыўныя месяцы: люты — сакавік 2025 года.

Падаць заяўку