Інтэрсэкцыйная фем ЛГБТК+ ініцыятыва Прызматыка запрашае на серыю лекцый па даследаванню і раскрыццю сваёй сэксуальнасці.

Курс створаны для ЛГБТК+ людзей з Беларусі (незалежна ад таго, дзе яны зараз знаходзяцца), якія жадаюць лепш зразумець сваё ўнутранае “я”, даследаваць уласныя адчуванні і задавальненні.

Вядучая групы: псіхолаг з медыцынскай адукацыяй, арт-тэрапеўтка, спецыялістка ў сферы сексалогіі і парушэнняў харчовых паводзін.

Курс дае магчымасць:

  • Даследаваць шматграннасць сваёй сэксуальнасці і яе розныя праявы
  • Зразумець, як вы самі ўплываеце на сваю сэксуальнасць і вашы адносіны з партнёрам(кай)/партнёрамі
  • Асэнсаваць свой сорам і ўстаноўкі, звязаныя з тэмай сэксуальнасці
  • Атрымаць падтрымку, напоўніцца энергіяй і рэсурсамі для асабістага развіцця.

Фармат: анлайн ZOOM + чат у Telegram.

Даты правядзення: 21 студзеня — 22 лютага, 15:00 — 17:00(менскага часу).

Дэдлайн: 18 студзеня.

Зарэгістравацца