Адукацыйная платформа для беларускіх жанчын WE Platform запускае анлайн-праграму “We Write”, накіраваную на стварэнне экспертных тэкстаў.
Праграма курса:
- Модуль 1. Аўдыт сваёй экспертызы і выбар тэмы.
Марыя Ярома.Абмяркуеце, як вызначыць мэты для напісання і знаходзіць тэмы, нават калі здаецца, што ўсё ўжо сказана. Разбераце, як вызначыць сваю нішу і дзе браць натхненне для новых тэкстаў.
- Модуль 2. Стылі і фарматы тэкстаў.
Марыя Ярома.Пазнаёміцеся з асноўнымі жанрамі тэкстаў для сацыяльных сетак і медыя. Даведаецеся, як экспертныя тэксты дапамагаюць паказаць вашу кампетэнтнасць, чаму важна пісаць проста пра складанае і як рабіць гэта правільна.
- Модуль 3. Структура і напаўненне тэксту.
Бажэна Гурленя.Пагаворыце пра тое, як стварыць цікавы і лагічны тэкст. Разбераце, як напісаць лід, пабудаваць структуру, утрымаць увагу чытача, захаваць сэнс і правільна завяршыць тэкст. Абмяркуеце, як і на якіх этапах можна выкарыстоўваць ChatGPT.
- Модуль 4. Тэхнікі пісьменніцкага майстэрства.
Таццяна Кавальчук.Разгледзіце тэхнікі, якія дапамогуць пераадолець страх чыстага аркуша. Даведаецеся, як працаваць з рознымі часткамі артыкула, пазбаўляцца ад лішняга і даводзіць тэкст да фінальнай версіі. Абмяркуеце важнасць фактчэкінгу, надзейных крыніц і спасылак.
- Модуль 5. Падрыхтоўка артыкула да публікацыі.
Таццяна Кавальчук.Пагаворыце пра рэдагаванне ўласных тэкстаў. Даведаецеся, як праверыць тэкст на прастату і чытэльнасць, пазбавіцца канцылярызмаў і складаных канструкцый. Абмяркуеце, чаго варта пазбягаць у экспертных артыкулах, як нейрасеткі і сэрвісы дапамагаюць у рэдагаванні, чаму важна працаваць над візуальным афармленнем.
- Модуль 6. Правілы працы з рэдакцыямі.
Алена Рабкіна.Разбераце, як правільна ўзаемадзейнічаць з рэдакцыямі. Даведаецеся, як зразумець інтарэсы рэдакцыі, прапанаваць тэкст для публікацыі, разабрацца ў рэдакцыйных палітыках, абмеркаваць умовы супрацоўніцтва і эфектыўна працаваць з рэдактарам.
Бонусы: закрытыя сустрэчы са СМІ, групы падтрымкі, магчымасць ствараць свае артыкулы пры падтрымцы куратаркі, магчымасць публікавацца на сайце WE Platform.
Даты правядзення: 30 студзеня — 3 сакавіка, 19:00 — 20:30 па Менску.
Дэдлайн: 27 студзеня.