Ініцыятыва Дом Творцаў запрашае беларускіх творцаў паўдзельнічаць у мастацкай рэзідэнцыі ў Варшаве.

Мастацкая рэзідэнцыя створаная для беларускіх мастакоў з мэтай іх падтрымкі, пашырэння сувязей паміж польскімі і беларускімі творцамі, развіцця новых магчымасцей і дапамогі у рэалізацыі іх творчых планаў. 

Праект з’яўляецца перш за ўсё падтрымкай і псіхалагічнай рэабілітацыяй творчых асоб з Беларусі (у тым ліку, якія выехалі за мяжу). 

У праграме:

  • Прастора для творчай працы
  • Тры тыдні побыту ў Варшаве
  • Лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з польскімі і беларускімі спецыялістамі ў розных галінах мастацтва
  • Знаёмствы з цікавымі людзьмі і іх творчай дзейнасцю, наведванне музеяў і выстаў
  • Забеспячэнне пражываннем ў Варшаве, суткавымі, транспартнымі выдаткамі, матэрыяламі да творчай працы.

Профіль мастацкай творчасці не мае значэння. 

Лакацыя: Варшава.

Дэдлайн: 1 лютага.

Падаць заяўку