Botanic Project запрашае аматараў рэгі традыцыйна сабрацца на святкаванне дня нараджэння Боба Марлі.

“Мы зробім сапраўднае свята рэгі ў Варшаве! У гэты вечар будзе шмат Марлея, лепшае аўтарскае, танцы, напоі і толькі добры настрой,” — абяцаюць арганізатары.

Дата правядзення: 8 лютага, дзверы — 19:00, канцэрт — 20:00.

Лакацыя: Варшава, Beer Station Praga, Ząbkowska 5.

Кошт квіткоў: 70 злотых на ўваходзе.