Кінаклуб CrossCut запрашае на абмеркаванне фільма Дэвіда Лінча “Ўнутраная Iмперыя/Inland Empire” (2004).

“Фільм часткова зняты ў Лодзі і натхнённы польскім вайбам. Так што калі вы таксама пачынаеце дурнець у Польшчы зімой — давайце дурнець разам і разбірацца, чаму так. Калі вы паглядзіце фільм і нічога не зразумееце — так і мусіць быць. Разуменне пераацэненае,” — заклікаюць да ўдзелу аўтары клуба.

У праграме:

  • Мікіта Бялевіч, чалавек, які назваў сына ў гонар Лінча, але гэта адбылося ў будучыні
  • Арцём Ставер, чалавек, які ўмее адразу размаўляць у рэвёрсе і мае 2 татухі з выявамі карцін Лінча.

Кошт квіткоў: 50 злотых.

Дата правядзення: 09 лютага, 18:00.

Лакацыя: Варшава, MIT Space, Stalowa 36.

Запісацца