Клуб “Invictus 1863” запрашае на гістарычную вечарыну “Паўстанцкі салон”.

Арганізатары паспрабуюць аднавіць атмасферу інтэлектуальных і творчых салонаў эпохі паўстання 1863 года. 

У праграме салона:

  • Музыка, якая натхняла пасіянарыяў
  • Гульні у аўтэнтычныя карты таго часу
  • Спевы паўстанцкіх песень
  • Танцы XIX стагоддзя пад кіраўніцтвам майстроў гістарычных танцаў
  • Стравы і напоі, што елі і пілі нашыя продкі
  • Гістарычная віктарына
  • Тэматычнай фотазона
  • Атракцыя для дзяцей з сапраўднай мапай паўстання
  • Кожны ўдзельнік атрымае асобнік газеты “Мужыцкая праўда”.

Дрэс-код: спадніцы альбо сукенкі (крыналіны, шалі, гістарычныя аксесуары вітаюцца); неспартовая вопратка (фракі, касцюмы-тройкі, мундуры або строі ў стылі паўстанцаў 1863 года вітаюцца). Наяўнасць бальных пальчатак вітаецца.

Кошт квіткоў: 100 злотых. Аплата на месцы. 

Дата правядзення: 22 лютага, 18:00.

Лакацыя: Беласток, Chill Time Cafe, ul.Sw.Rocha 5/32.