Гэта першы праект беларускай артысткі новай хвалі, які ў роўнай ступені абапіраецца на польскую і беларускую мовы, ствараючы ўнікальны білінгуальны наратыў.
Прэм’ера альбома адбудзецца 6 лютага 2026 года, а 28 лютага адбудзецца канцэрт у варшаўскім клубе Chmury (11 Listopada, 22).
«M.I.L.A.» — гэта пра тугу, пра новы пачатак. Пра пошук найменшых падабенстваў паміж месцам, да якога мы прызвычаіліся, і тым, да якога мы вымушаны прыстасоўвацца. Гэта даследаванне таксама відавочна ў музычнай сферы, дзе праз даследаванне і сінтэз польскага і беларускага фолку, хіп-хопу 2000-х і шырока акрэсленага сэмплінгу артысткі стварылі гукавы ландшафт, які выклікае асацыяцыі як з Мінскам, так і з Варшавай.
«M.I.L.A.» запрашае слухачоў і слухачак у падарожжа па сталіцы, размаўляючы на яе мове: поліфанія сэмплаў, галасавых паведамленняў, радыёанонсаў і паўсядзённых размоў. Гэты дванаццацітрэкавы тур па мегаполісе ўзбагачае польскую музычную сцэну голасам мігрантаў, дзякуючы гораду, але і крытыкуючы яго.
«Мы выкарыстоўваем альтэр-эга, так як MF DOOM ці Taco Hemingway, як каталізатар для гісторыі. Міла — гэта толькі частка нас, і мы спадзяемся, што кожн_ая зможа знайсці ў ёй частку, з якой яны сябе ідэнтыфікуюць», — кажа мастачка і яе блізкая супрацоўніца Кэй.
Ужо выйшлі два сінглы з будучага альбома: «Zimno» — гісторыя пра халодную і адзінокую Варшаву, так падобную на Мінск, у якую артыстка не можа вярнуцца, і «Szkodniczka», у якой яна параўноўвае сябе з гарадской фаўнай і распавядае пра досвед жыцця ў польскім горадзе: «Не кармі. Адпужвай. Расстаў пасткі. Мой акцэнт выклікае дрыжыкі».