Музыку да рок-оперы «Гусляр» напісаў Ігар Лучанок, а аранжыроўку зрабіў Уладзімір Мулявін. Асновай для твора стала паэма Янкі Купалы «Курган».

Запіс у 1979 годзе зрабіў гукааператар Рафаіл Рагімаў.

Як паедамляе фірма «Мелодыя», рэмастэрынг і рэстаўрацыю выканаў Максім Піліпаў. Матрыцы зроблены з арыгінальных аналагавых майстар-стужак. Анатацыю да кружэлкі напісаў музычны журналіст Дзяніс Баярынаў. Выданне змяшчае поўны тэкст лібрэта на беларускай і рускай мовах.