- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 5
- Лакацыя: Літва local
- Тып магчымасці: дыскусія
- Бясплатныя: Бясплатныя
- Дата правядзення: 13.08.2025, 18:58
13 жніўня ў Вільні Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі «Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам сёння і як медыі ствараюць новы наратыў».
- Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?
- Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?
- Як беларусам заставацца беларусамі ў Беларусі?
- Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?
На гэтыя ды іншыя тэмы – у дыскусіі з экспертамі:
- Алесь Пашкевіч – гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі;
- Ірына Новік – журналістка, рэдактарка, папулярызатарка беларускіх народных традыцый;
- Зоя Хруцкая – журналістка, мэнэджарка PALATNO Media;
- Алесь Кіркевіч – гісторык журналіст, пісьменнік, аўтар відэапраектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Мадэратар – Зміцер Лукашук, рэдактар эфіра «Еўрарадыё», аўтар і вядоўца праграмы «Ідэя Х», аўтар кніг «Беларуская нацыянальная ідэя».
Для ўдзелу ці асвятлення дыскусіі патрэбна зарэгістравацца.
Запрашэнне і адрас месца, дзе адбудзецца дыскусія, удзельнікі атрымаюць у лісце на электронную пошту пасля заканчэння рэгістрацыі.
Дэдлайн рэгістрацыі: да канца дня 11.08.2025
Колькасць месцаў абмежаваная.
Мерапрыемства праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Нягледзячы на міжнародны статус, наша арганізацыя прызнаная лукашэнкаўцамі «экстрэмісцкім фармаваннем».