Паэтычны вечар #1 — аэрагенная імпрэза пад мастом.

Два акты, якія часткова складаюцца з паэтаў вам знаёмых па музычнай дзейнасьці, а таксама дасьведчаных зубраў айчыннай паэзіі й нашых сяброў. Кожны акт зачыняецца акустычнай інтэрлюдыяй.

Каб узмацініць вашае сёмае, тэкстуальнае пачуцьцё, КШТАЛТ аб’ядналі ўсё самае паэтычнае ў адным месцы:

• Масты. Śląsko-Dąbrowski мост — месца сустрэчы.

• Прырода. Пражскі бок Віслы.

• Трансфармацыя. 21.09 — вечар пройдзе напярэдадні раўнадзества, пачатку сапраўднай восені.

• Ахвярнасьць. Уваход за вольнае ахвяраванне (пажаданы данат — ад 30 зл.)

• Грамадскі транспарт. Праз тое, што дахам паэтам будуць служыць трамвайныя лініі, імпрэзу будуць упрыгожваць цудоўныя гукі гарадскога шугейзу.

• Зэдлікі. Будзе як мінімум 40 зэдлікаў, але бярыце на ўсялякі пледзік, каб калі што было на што сесьці ці ва што атуліцца, калі стане халаднавата.

Склад паэтаў:

— Сэрбскі нож @serbskiy_nozh

— Данііл Вашкевіч @krasividanilka

— Аліса Грынман @grinman_alisa

— Марго @margo_minkevich

— Фёдар Жывалеўскі @nakdnun

— Уладзь Лянкевіч @liankievic

— Ігар Кулікоў ihar_kulikou. 

Склад музыкаў:

— Андрэй Зуеў

— Сындром Самазванца (акустыка) @syndromsamazvanca

Адмыслова для імпрэзы будзе зробленая самадрукаванка з вершамі выступоўцаў, якую можна будзе набыць толькі на мерапрыемстве.

“Далёкія ўзбярэжжы цішы пачынаюцца ўжо за парогам. Туды не пераляціш, як птушка. Мусіш стаць і глядзець глыбей і глыбей, пакуль не здолееш адхіліць душу ад дна” – Кароль Вайтыла