Міжнародны Саюз Беларускіх Пісьменнікаў запрашае на сустрэчу з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”.

Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл і авантурыстку і мемуарыстку Саламею Пільштынову, Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову, жаночыя лёсы ў гады сталінізму.

Дзе: Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Вільнюс, šv. Ignoto 5-104).
Калі: 11 кастрычніка, 19:00.