Фундацыя Art Project Revolution запускае Fem Book Club — кніжны клуб для ўсіх, хто хоча чытаць і абмяркоўваць важныя кнігі, падтрымлівае каштоўнасці фемінізму і інклюзіўнасці.

“Мы ствараем прастору, дзе вы зможаце абмеркаваць важныя кнігі, падзяліцца меркаваннямі і атрымаць падтрымку ў вывучэнні польскай мовы ў нязмушанай атмасферы,” — анансуюць арганізатаркі.

На першай сустрэчы вы абмяркуеце кнігу Хан Кан “Вегетарыянка”. Чытанне кнігі не з’яўляецца абавязковай умовай. Запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў абмеркаванні і хоча далучыцца, нават калі яны яшчэ не знаёмыя з тэкстам.

Сустрэчы будуць праходзіць на польскай мове, запрашаюцца як носьбіты мовы, так і мігрантаў з любым узроўнем валодання польскай. 

Мадэруе ruuzhich.

Дата правядзення: 30 лістапада, 16:00 — 18:00.

Лакацыя: Варшава, Krytyka Polityczna, Jasna 10.