Міжнароднае біенале керамікі ў горадзе Авейра збірае лепшых керамістаў з усяго свету, а першую прэмію сёлета атрымала беларуская мастачка Ганна Мядзведзева.

На конкурсную выставу было пададзена 782 працы ад 488 удзельнікаў. Абстрактная скульптура Ганны Мядзведзевай мае назву «Дажджлівы дзень».