Школа Кампетэнцый запрашае сацыяльныя праекты, ініцыятывы і стартапы на Хакатон сумесных праектаў “Коаператыў by LAB35”.
Хто можа ўдзельнічаць:
- Ініцыятывы і праекты. Калі ў вас ужо ёсць каманда і ідэі і вы хочаце стварыць калабаратыўны праект.
- Арганізацыі. Калі вы даўно працуеце ў сваёй сферы і хочаце ўкараніць новыя ідэі або стварыць калабарацыі.
- Асобы. Калі вы шукаеце месца для прымянення сваіх ведаў і досведу, вы можаце далучыцца да адной з каманд.
Якія магчымасці дае хакатон:
- знайсці ідэю для сумеснага спецпраекта, кампаніі або мерапрыемства
- прапрацаваць яе пад кіраўніцтвам дасведчаных ментараў і ментарок
- лепшыя сумесныя праекты атрымаюць падтрымку для рэалізацыі.
Агульны прызавы фонд: 10 000 €.
Арганізатары забяспечаць:
- пражыванне
- харчаванне
- праезд удзельнікаў.
Даты правядзення: 31 студзеня — 2 лютага.
Лакацыя: Варшава, дэтальна пасля рэгістрацыі.
Дэдлайны:
Вы не ў Варшаве — 21 студзеня.
Вы ў Варшаве — 24 студзеня.