Для тых, хто штодзённа сёрфіць па хвалях інстытуцыйных стасункаў у мастацтве.
Калегі і каляжанкі, якія не толькі наважыліся выбраць ролю мастака ці мастачкі, але і бяруць self-marketing у свае рукі! Разам з нашай даўняй партнёркай куратаркай і арт-кансультанткай Вольгай Кліп мы падрыхтавалі для вас набор кароткіх відэа-ўрокаў з простай мэтай — дапамагчы вам у самастойнай арганізацыі базавага пакету дакументаў, неабходных для падачы прапановаў на арганізацыю выставаў, удзел у арт-рэзідэнцыях, конкурсах і іншых задач па вашай прафесійнай самапрамоцыі.
У гэты пакет уваходзяць:
- Рэзюмэ/CV
- Заява мастака, альбо artist statement
- Біяграфія мастака
- І, як квінтэсенцыя першых трох, візуальнае партфоліа.
Падрыхтоўка з нуля ці “наладка” гэтых чатырох дакументаў да ўсталяваных стандартаў дапаможа вам у працы як з аўдыторыяй прафесіяналаў, так і аматараў мастацтва.
Міні-курс бясплатны і даступны ад зараз на нашым Youtube-канале. Яго можна праслухаць як відэаканспект з падказкамі, інструментамі і прыкладамі.
Вольга Кліп — куратарка і менеджарка культурных праектаў. У цэнтры сваёй куратарскай і менеджэрскай практыкі ставіць рэінтэграцыю мастацтва ў штодзённасць і пераадоленне элітарнасці ў арт-інстытуцыях. Вольга працуе з недастаткова прадстаўленымі мастакамі, асабліва ў сітуацыях культурнага выключэння. Калі вам неабходна больш глыбокая прапрацоўка навыкаў самапрэзентацыі і афармлення дакументаў, у тым ліку па-ангельску, Вольга стала працягвае наборы на групавыя і індывідуальныя кансультацыі — проста напішыце ёй ў Instagram.com: @olgaklip.
***
Курс створаны пры фінансавай падтрымцы German Marshall Fund.
- Менеджмент: Каця Раманчык
- Відэапрадакшн: Filmistr.pl
- Мэйкап: IG @vishnevskaya_mua
Дзякуем за ілюстрацыі на вокладках беларускім творцам (якія, дарэчы, прайшлі праз кансультацыі Вольгі):