Калядныя танцы ў Вільнюсе
Цэнтр беларускай культуры і супольнасці запрашае на калядныя танцы ў Вільнюсе. Арганізатары прапануюць адзначыць апошнюю нядзелю году вясёлымі танцамі, правесці год стары і настроіцца на радасную сустрэчу новага. Трэба захапіць зручны для танцаў абутак. Таксама вітаюцца розныя прысмакі і напоі. Дата правядзення: 29 снежня, 17.00 — 20.00. Лакацыя: Вільнюс, Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, […]
Беларускі Новы год у Батумі
Прастора Аксяродак запрашае беларусаў адсвяткаваць Новы год у Батумі. Арганізатары абяцаюць: Святочную музыку і дамашнюю атмасферу Беларускае камьюніці Трансляцыю навагодніх імпрэз на праектары Вясёлыя конкурсы Танцы і песні. Бярыце з сабой ежу і свой алкаголь. Альбо пазначайце ў форме рэгістрацыі, і для вас замовяць святочную вячэру. Кошт удзелу: 30 лары з аднаго, 50 лары з пары, […]
Шпацыры па каляднай Старуўцы і Старых Павонзках 28 — 29 снежня
“Варшаўскі шпацыр” запрашае адразу на 2 экскурсіі напярэдадні Новага Года. Умовы ўдзелу: Donation + паведаміць пра свой удзел за дзве гадзіны да пачатку праз тэлеграм. Калядная Старуўка: Згадаеце, дзе і як узнік горад і чаму атрымаў статус сталіцы Пабачыце славуты Каралеўскі замак і ягонае атачэнне Даведаецеся гісторыю вядомай калоны ля замка Пройдзецеся атмасфернымі вулачкамі да […]
Беларускі калядны фестываль “Калядны хаб” у Беластоку
Беларускі Хаб “Новая Зямля” ў Беластоку запрашае на беларускі калядны фестываль “Калядны хаб”. У праграме: Выцінанкі Пляценне саламяных павукоў Пачастункі і традыцыйныя гульні Усё вакол Батлейцы: спекталь, гутарка, магчымасць паўдзельнічаць Калядоўшчыкі Адмысловая калядная фотазона. Кошт квіткоў: Donation вітаецца. Дата правядзення: 29 снежня, 13:00 — 19:00. Лакацыя: Беласток, ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A.
Выстава “Святло і страты на паперы” 27 — 29 снежня ў Варшаве
Выстава “Святло і страты на паперы” адкрылася ў Варшаве. Вось што кажуць пра выставу арганізатары: “Гэтая выстава дае голас эмігрантам з Беларусі, Украіны і Расіі, якія, нягледзячы на складанасці новага жыцця, захавалі сваё бачанне навакольнага свету і здолелі перадаць яго праз аб’ектыў камеры. “Святло і страты на паперы” — гэта гісторыя пра святло надзеі і […]
Міждысцыплінарна Безпрынцыпны Андэграўндны Фэст “Junactva”
Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае вас на Міждысцыплінарна Безпрынцыпны Андэграўндны Фэст “Junactva”. У цэнтры ўвагі — творцы тэатра і музыкі, чые тэксты аб’ядноўваюць абсурд і іронію. Іх досвед ператварае музыку ў перформансы — сінтэз гуку, святла і эмоцый. На сцэне: Гурт Касіяпея — касмічны шызапоп з навукова-фантастычным гучаннем і іранічнымі тэкстамі Ягор Забелаў — эксперыментальны сплаў […]
“Радзіва Прудок” на сцэне Terminal Kulrury Goclaw у Варшаве
Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT запрашае на спектакль “Радзіва Прудок” на сцэне Terminal Kulrury Goclaw у Варшаве. “Мы доўга чакалі і дачакаліся! Легендарны спектакль працягвае гудзець на ўсіх дасяжных хвалях. Рэдкая магчымасць зладзіць вакацыі ў Прудок, з яго нязменнымі гідамі – Святланай Анікей, Міхасём Зуем і Зміцерам Есяневічам,” — запрашаюць гледачоў арганізатары. Кошт квіткоў: ад 60 злотых. […]
Канцэрт “Людзі Ўсходу: беларуская халодная хваля” ў Варшаве
Клуб Chmury і гурт Sož запрашаюць на канцэрт “Людзі Ўсходу: беларуская халодная хваля” ў Варшаве. “Халоднае гучанне, энергія бунту і меланхолія, выцягнутая проста з душы Ўсходу. Гэта вечар, які павінен наведаць кожны аматар постпанка і альтэрнатыўнай музыкі,” — заахвочваюць да наведвання імпрэзы арганізатары. На сцэне выступяць: Kowelskie Psy (electropunk) — прэзентацыя альбома Gav!No. Створаны ў […]
Спектакль-казка “Прыгоды Яны ў чароўным лесе” ў Вільнюсе
Спектакль-казка “Прыгоды Яны ў чароўным лесе” адбудзецца ў Вільнюсе. Яна — дзяўчынка-падлетак, якая да гэтага часу захоўвае веру ў Зюзю, дабро і цуды. За гэта з яе здзекуюцца ў класе і вымушаюць адправіцца ноччу ў лес, каб даказаць існаванне Зюзі. Яна пераадольвае свой страх і ўваходзіць у начны казачны лес, дзе з першых хвілін трапляе […]
Паці-бенефіс у гонар дня нараджэння Papa Bo Selektah
У першы дзень новага года Papa Bo Selektah запрашае на паці-бенефіс у гонар свайго дня нараджэння. Праграма вечара: Два акты: справаздачны сет за год і майстар-клас па 20 тысячах крокаў на танцполе Госць — DJ Designer. Кошт квіткоў: данат ад 30 злотых. Дата правядзення: 1 студзеня, 19:00 — 00:00. Лакацыя: Варшава, Chmury, 11 listopada 22.
Святочны гала-канцэрт Фем-стэндап клуба ў Варшаве
Фем-стэндап клуб імя Зоськи Верас запрашае на святочны гала-канцэрт у Варшаве. Камікесы прапануюць адзначыць адразу дзве падзеі: Новы год і Дзень Нараджэння стэндап-клуба. 28 снежня суполцы камікес споўніцца 2 гады. Праграма вечара: 4 камікесы з Варшавы: Крысціна Грэкава, Саша Герасімовіч, Віка Смаляк і Насця Пагадаева 4 камікесы з Вільні, Познані і Лодзі: Саша Злая, Жэня […]
Калядная батлейка з Маляванычам у Варшаве
Прастора запрашае на перадкалядную сустрэчу з Алесям Ждановічам. Алесь Ждановіч — беларускі актор тэатру і кіно. З 1996 па 2015 год быў вядучым “Калыханкі” — “Маляванычам”. У праграме сустрэчы: Гульні і загадкі для дзяцей і дарослых Настольныя казкі: “Пэпі Доўгая Панчоха”, “Мама Му”, “Як Вожык і мядзьведзік сустракалі Новы год” Казачная батлейка “Цар Ірад” Расповед […]
Святочны канцэрт Пятлі Прыхільнасці ў Варшаве
Пятля Прыхільнасці запрашае на традыцыйны святочны канцэрт у варшаўскай Гідразагадцы. “Напрыканцы кожнага года мы абавязкова гралі ў Менску святочны канцэрт у маленькім клубе. Некалькі гадоў таму гэтая традыцыя абарвалася. Але ж традыцыі для таго і патрэбны, каб іх прытрымлівацца, няхай і на новым месцы!” — так анансуюць падзею ў сваіх сацсетках музыкі. Кошт квіткоў: ад […]
Беларускі калядны маркет пад дыджэй-сэт у Варшаве
Суполка беларускіх дызайнерак і крэатараў BIEŁARUSKI POP UP запрашаюць на калядны маркет у Варшаве. Падчас імпрэзы вы зможаце набыць: Аксэсуары KANVA Вопратку TSUDA Этычную вопратку і аксэсуары Праекта Этыка Кераміку SPEU ZIAMLI Цацкі з ваты на ялінку Karneyenka VYMIRAJEM CHORAŠA: шаўковыя бінты з ручным роспісам беларускіх матываў, упакаваныя ў металічныя кантэйнеры для стэрылізацыі ад мастачкі […]
Прэзентацыя вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха” ў Беластоку
Беларускі Хаб “Новая Зямля” у Беластоку запрашае на творчы вечар з Андрэям Хадановічам, дзе ён будзе прэзентаваць сваю кнігу вершаў да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”. Падчас падзеі вы пачуеце адказы на наступныя пытанні: Як стваралася опера і кніга вершаў да яе? Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар? Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на […]
Прэзентацыя першага беларускамоўнага альбома гурта Zui
Гурт Zui прэзентуе свой першы беларускамоўны альбом “Arka”. У склад гурта ўваходзяць: Алена Зуй-Вайцяхоўская — вядомая таксама як Елена ЖелудOk, выканаўца “Шчучыншчыны” Міхась Зуй — музыка, які працуе з легендарнымі праектамі “Купалаўцы” і “ЧынЧынЧэнел”. “Гэты альбом — сувязь з мінулым, гэта тая арка, якая злучае нас сённяшніх з тымі, кім мы былі да эміграцыі і […]
Вялікі калядны канцэрт Кацярыны Ваданосавай у Беластоку
Беластоцкі Музычны Клуб запрашае на вялікі калядны канцэрт Кацярыны Ваданосавай. Беларуская спявачка Кацярыны Ваданосава разам з гуртом спалучаюць традыцыйныя беларускія інструменты з сучасным рок-гучаннем і пескаграфіяй. Асаблівасцю канцэрта стане выступленне сэндарт-мастачкі Аляксандры Канафальскай, якая будзе ствараць жывыя пясочныя карціны падчас выканання песень. Музыканты абяцаюць унікальнае спалучэнне электрычнага року з выкарыстаннем цымбалаў і скрыпкі. Дата правядзення: […]
Вялікі Калядны тур з Сяржуком Доўгушавым 19 снежня — 25 студзеня
Сяржук Доўгушаў распачаў вялікі Калядны тур і запрашае на свае святочныя імпрэзы ў Еўропе і ЗША. Праграма тура: 19.12 — Copenhagen, Denmark 27.12 — Vilnius, Lithuania 28.12 — Riga, Latvia 29.12 — Tallinn, Estonia 04.01 — New York, NY, USA 05.01 — Eden Prairie, MN, USA 11.01 — Seattle, WA, USA 12.01 — San-Francisco, CA, […]
Анлайн-прэм’ера монаспектакля “Паслязаўтра будзе заўтра”
Прававая ініцыятыва запрашае далучыцца да прагляду монаспектакля Паўла Гарадніцкага “Паслязаўтра будзе заўтра” ў гонар Міжнароднага дня правоў чалавека. Спектакль заснаваны на рэальнай гісторыі затрымання, зняволення і доўгачаканага вызвалення. Спектакль будзе даступны для прагляду на YouTube-канале на працягу аднаго дня. Мова спектакля: руская з ангельскімі субтытрамі. Дата правядзення: 10 снежня, 00:00 — 23:59 (па Варшаве). Падрабязней
Зімовы Гаральд у Варшаве
Тутэйшы тэтр запрашае на чарговы спектакль Гаральд у MIT space. Чарговы Гаральд у MIT пройдзе па ўжо вядомай схеме: абіраецца тэма для імправізацыі акторы імправізуюць на абраную тэму — ствараюць сцэны і маналогі, якія імкнуцца скласціся ў цэльную кампазіцыю з пачаткам і фіналам разам з акторамі імправізуе музыка і мастак па святле (а часам і […]
Фестываль BLISKI WSCHÓD у Любліне
INEXKULT запрашае на спектакль “Канец паўкабана” паводле твора Гельмута Кайзара ў межах фестывалю BLISKI WSCHÓD. “Гісторыя пра перапляценне жывёльнага і чалавечага, забароны і жарсці, смерці і іншасвету. Шо застаецца, калі абрываецца зямное існаванне? Ці можна забраць штосьці з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю? Адна кароткая прыпавесць забярэ нас у надзвычай доўгае падарожжа.” Ролі выконваюць: […]
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае гасцей у Познані. На працягу двух дзён фестываль прапануе шырокую праграму, якая ўключае прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы. PRADMOVA ў Познані імкнецца быць месцам сустрэчы беларускіх і замежных аўтараў і аўтарак, дзе кожны зможа далучыцца да дыялогу пра сучасную культуру, гісторыю і сацыяльныя выклікі. […]
Сергей Пукст і Кміт-ансамбль у Варшаўскім МІТ space
MIT space запрашае на канцэрт Сяргея Пукста і Кміт-ансамбля. Арганізатары кажуць, што вы патрапіце на самую інтымную музычную сустрэчу лістапада. Сяргей Пукст — музыкант, кампазітар, піяніст, гітарыст і вядучы клуба “Кінагатэль”, абяцае сустрэчу з элементамі шаленства. Вячаслаў Кміт (вакал, гітара) і яго трыа (Назар Лазар — скрыпка і Сакрэтны госць — перкусія) выканаюць рэпертуар праектаў […]
Канцэрт Анастасіі Рыдлеўскай у Беластоку
Канцэрт Анастасіі Рыдлеўскай “Strange sun” спалучыць у сабе даўно любімыя публікай трэкі і новыя кампазіцыі з будучага трэцяга альбома. Выступ пабудаваны на рытмічных ударах барабанаў і шаманскіх мелодыях, каб стварыць атмасферу, у якой гукі становяцца праваднікамі ў глыб асабістых перажыванняў. Кошт квіткоў: ад 60 злотых. Дата правядзення: 7 снежня, 19:00. Лакацыя: Беласток, Беластоцкі Музычны Клуб, […]
Спектакль “Зэкамерон” у Празе
Вольныя Купалаўцы запрашаюць на спектакль “Зэкамерон” у Празе. “Нясмутна пра смутнае – так можна апісаць атмасферу спектаклю,” — пішуць арганізатары. “Зэкамерон” — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Максім Знак пісаў гэтую кнігу з верасня 2020 па снежань 2021 года, […]
Творчы вечар Віталя Рыжкова ў Варшаве
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на творчы вечар літаратара Віталя Рыжкова “Лепшае, старое і/ці ненадрукаванае”. Віталь Рыжкоў — лаўрэат некалькіх беларускіх літаратурных прэмій, ягоныя вершы і пераклады гучаць у выкананні многіх музыкаў, сам ён удзельнічае ў праектах Belaroots, а таксама Angst. Кошт квіткоў: free donation. Дата правядзення: 28 лістапада, 19:00. Лакацыя: Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa […]
Тур Intelligency у падтрымку новага альбома 23 — 30 лістапада
Беларускі гурт Intelligency, вядомы сваім хітом “August”, распачынае тур па Еўропе. Мінскі тэхна-блюз бэнд прэзентуе праграму ў падтрымку новага альбома, а таксама выканае свае лепшыя хіты. Расклад канцэртаў: 23 лістапада, 20:00 — Прага, Chapeu Rouge 25 лістапада, 20:00 — Берлін, Maschinenhaus 28 лістапада, 20:00 — Рыга, K.K. Fon Stricka villa 29 лістапада, 20:00 — Вільнюс, […]
Бясплатны канцэрт Ягора Забелава ў Варшаве
У межах адкрыцця фэстывалю беларускіх фільмаў Bulbamovie адбудзецца канцэрт Ягора Забелава. Ягор Забелаў вядомы сваім незвычайным падыходам да выканання на акардэоне. Яго музыка — эксперыментальны сплаў акардэоннага эмбіента, авангарднага джаза і неа-класікі. “У яго руках акардэон становіцца інструментам для стварэння містычных перажыванняў, а выступленні набываюць форму музычнага рытуалу,” — так адгукаюцца на творчасць Забелава арганізатары. […]
Квір-фестываль “За межамі” ў Вільні
Ініцыятыва Прызматыка запрашае на квір-фестываль “За межамі” ў Вільні ў падтрымку ЛГБТК+ людзей Беларусі. “Мы хочам стварыць прастору для абмеркавання, падтрымкі і натхнення для ўсіх, хто цікавіцца правамі і свабодай ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі і свеце,” — піша Прызматыка. ⠀ Праграма: 12:00. Гісторыя ЛГБТК+ руху Беларусі: тады і цяпер. У якіх клубах Беларусі тусаваліся геі і […]
Фільм “Крышталь” Дар’і Жук у Варшаве. Размова з рэжысёркай
Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на паказ фільма “Крышталь” Дар’і Жук у клубе беларускага кіно “Кінакола”. 90-я гады. Дыджэйка Веля з Менску марыць з’ехаць у Амерыку. З-за памылкі ў падробленай даведцы на візу яна трапляе ў незнаёмую сям’ю ў невялікім мястэчку. Пакуль людзі, што яе прытулілі, занятыя падрыхтоўкай да вяселля, яна збіраецца любой цаной дамагчыся здзяйснення […]
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” у Варшаве 15 — 18 лістапада
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” запрашае на серыю мерапрыемстваў у Варшаве. Падзея створана, каб аб’яднаць беларускую супольнасць у Варшаве, стварыць прастору для абмеркавання культурных і грамадскіх пытанняў. Удзел бяруць: Андрэй Хадановіч, Адам Міхнік, Уладзіслаў Гарбацкі, Святлана Курс, “Вольныя купалаўцы”, Ірына Арахоўская, Юлія Чарняўская, Кацярына Веразуб, Мікіта Сеннікаў, гурты Разбітае Сэрца Пацана, Harotnica і інш. У праграме: […]
Персанальная выстава Марыі Гвардзейцавай у Варшаве 7 — 15 лістапада.
Музей Вольнай Беларусі запрашае на выставу Марыі Гвардзейцавай “The Adoration of Mystic Goat. The Fall”. Мастачка Марыя Гвардзейцава, якая жыве і працуе ў Лондане, прэзентуе свой новы праект, прысвечаны даследаванню ідэнтычнасці, памяці і міфалогіі. Выстава заснавана на канцэпцыі retablo — традыцыйнага фармату, які адлюстроўвае гісторыі выжывання ў складаных умовах, але ў інтэрпрэтацыі Гвардзейцавай становіцца сродкам […]
Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання прэміі імя Ежы Гедройця. Падчас цырымоніі будуць абвешчаны імёны лаўрэатаў і лаўрэатак. У цырымоніі возьмуць удзел прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай і польскай культуры, адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістаў і фіналістак, агучаных камандай прафесійных выканаўцаў аўдыявыдавецтваў “Кніжны воз” і “Audiobook.by”. Беларуская спявачка і актрыса […]
Фестываль беларускага кіно Bulbamovie зноў адбудзецца ў Варшаве
Фестываль беларускага кіно Bulbamovie ужо ў дзясяты раз адбудзецца ў Варшаве. Даты правядзення: 22-24 лістапада. Лакацыя: Варшава, кінатэатр Iluzjon, Ludwika Narbutta 50A. Кошт квіткоў: 10 злотых. Блок Маладое Беларускае Кіно, канцэрты — бясплатна. Набыць квіткі Праграма: 22 лістапада, пятніца (Sala Stolica) 18:45 — Адкрыццё фестывалю 19:00 — “Радзіма (Motherland)”, рэж. Аляксандр Міхалковіч, Ганна Бадзяка, 2023 г. […]
Творчы вечар з ЧынЧынЧэнэл і Аленай Жэлудок у Варшаве
У межах серыі творчых сустрэч “Вечары на Хожа 41” беларуская івэнт-пляцоўка “Прастора” запрашае на творчы вечар з ЧынЧынЧэнэл. Праграма вечара: Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч выступяць з афіцыйнымі дакладамі і важнымі заявамі.Пасля адбудзецца выступ артысткі эстрады Алены Жэлудок. Акторы Міхаіл Зуй, Зміцер Ясеневіч, акторка Алена Зуй-Вайцехоўская і рэжысёр Андрэй Кашперскі распавядуць смешныя гісторыі са здымак […]
Фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільнюсе
Музычная супольнасць Belarus Outside Sound System і Фонд салідарнасці BYSOL правядуць сумесны фестываль у рамках міжнароднай эстафеты салідарнасці “Voices Across Borders“. Так арганізатары хочуць расказаць людзям па ўсім свеце пра палітычны крызіс і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Фестываль Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay далучаецца да эстафеты, каб прыцягнуць жыхароў Вільні да агульнай […]
Прэзентацыя дэбютнага фольк-альбома праекта YAŪGEN
У межах праграмы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA у Варшаве адбудзецца прэзентацыя першага альбома “U HAJU” Яўгена Курыльчыка. Дэбютны альбом праекта YAŪGEN складаецца з 9 беларускіх народных песен, пераасэнсаваных у неафолькавым гучанні. Дата правядзення: 16 лістапада, 19:00. Лакацыя: Варшава, Prześwit Kolektywna Instytucja Kultury, Freta 39. Кошт квіткоў: free donation. Падрабязней
Вяртанне Фемстэндапа ў Варшаву
У межах “Тыдня за роўнасць і інклюзію” фем-стэндап клуб імя Зоські Верас і ініцыятыва “Розныя-Роўныя” запрашаюць на спецыяльную праграму — тэматычны канцэрт пра жыццё ў эміграцыі. Камікесы закрануць тэмы дэйцінгу, пошуку працы і новых сябровак, складанасцей і радасцей, тугі па дому і захаплення ад новых прыгод. 30% ад атрыманых сродкаў арганізатаркі перавядуць на дапамогу Настцы […]
Выстава Уладзіміра Грамовіча “Руіны Беларусі” адкрыецца ў Берліне
VEHA Archive запрашае на адкрыццё выставы Уладзіміра Грамовіча “Руіны Беларусі”. Таксама наведвальнікаў чакаюць экскурсіі і воркшоп. Працы Уладзімір Грамовіча грунтуюцца на дакументальных матэрыялах, якія дапаўняюцца суб’ектыўнымі апавяданнямі. Для архіва VEHA мастак набыў на eBay фатаграфіі беларускіх помнікаў і іх разбурэнняў падчас нямецкай акупацыі. У выставе “Руіны Беларусі” гэтыя выявы спалучаюцца з іншымі аб’ектамі і сімваламі […]
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA выходзіць у анлайн
Фестываль PRADMOVA запрашае на анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook. Хто ў праграме: Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і […]
Імпрэза “Ноч [не]расстраляных паэтаў” у Вільнюсе
Незалежная валанцёрская грамадзянская ініцыятыва “Ноч [не]расстраляных паэтаў” запрашае на імпрэзу ў Вільнюсе. “Таму што мы не згодныя забыць! Таму што памяць — гэта тое, што стварае нацыю, калі яе шанаваць і не даваць сказіць ці сцерці. Таму што імпрэза — гэта памятаванне тых, хто загінуў тады, павага тым, хто пакутуе цяпер, еднасць з тымі, хто […]
Ноч паэтаў з Андрэем Хадановічам у Варшаве
У гадавіну чорнай ночы ў гісторыі беларускай культуры паэт Андрэй Хадановіч апавядзе пра лёсы рэпрэсаваных творцаў. Прагучаць вершы Тодара Кляшторнага, Юлія Таўбіна, Алеся Дудара, Ларысы Геніюш і іншых аўтараў, прагучаць пераклады Мойшэ Кульбака, а таксама ягоная песня ў беларускай версіі. Андрэй Хадановіч пакажа таксама ўласныя вершы і песні, што паўсталі ў час пратэстаў, рэпрэсій і […]
Выстава Надзі Саяпінай “Pokuć” у Познані
Фундацыя “Кут” і мастачка Надзя Саяпіна запрашаюць на выставу Pokuć і майстар-клас. Надзя Саяпіна — міждысцыплінарная мастачка, якая працуе ў галіне арыентаванага на супольнасць мастацтва, пазіцыянуючы сябе ў якасці медыятаркі, каб раскрыць галасы “іншых” — выключаных, траўмаваных, тых, хто знаходзіцца ва ўразлівым стане. Праект Pokuć даследуе пошук беларускай ідэнтычнасці ў стане выгнання, міграцыі і каланізацыі. […]
Выстава гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў у Беластоку
Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Беластоцкі асяродак культуры запрашаюць на адкрыццё часовай выставы “Кацярына Ваданосава: Строй. Выстава гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў”. Падчас вернісажу адбудзецца аўтарская экскурсія. Таксама запланаваны выступ гурта Кацярыны Ваданосавай у суправаджэнні пясочнай анімацыі ў выкананні мастачкі Аляксандры Канафальскай. Кацярына Ваданосава: “Апісваючы кожны строй, я спрабавала ўявіць сабе жанчыну, дзяўчыну, хлопца […]
Спектакль “Радзiва Прудок” у Варшаве
Прадзюсарская ініцыятыва Inex Kult запрашае на спектакль паводле Андруся Горвата “Радзiва Прудок”. “Культавы спектакль, заснаваны на рэальных падзеях, расказвае пра жыццё Адруся Горвата — журналіста з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, але ў нейкі момант вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок — адбудоўваць дзедаву хату і адкрываць сваю паляшуцкую сутнасць. Гэта гісторыя стала […]
Дзень нараджэння :B:N: у Варшаве
“Без Назвы” і Scena Chmielna запрашаюць на канцэрт, прысвечаны дню нараджэння гурта. Арганізатары абяцаюць лепшыя песні гурта, прыемныя сюрпрызы і запрошаных гасцей. Падчас канцэрту можна будзе набыць новую калекцыю мерча. Кошт: 70 zł. Дзе: Варшава, Scena Chmielna, ul. Nowy Świat 27a. Калі: 23 лістапада, 19:00. Набыць квіткі
Супольны канцэрт Аляксандра Ясінскага і “Касароў” у Празе
Аляксандр Ясінскі і гурт “Касары” запрашаюць на канцэрт у Празе, прысвечаны Дзядам. Кошт: бясплатна. Дзе: Прага, Dům národnostních menšin, Vocelova 3. Калі: 6 лістапада, 19:00. Падрабязней
Чытанне тэкстаў Алеся Бяляцкага, выстава і канцэрт у Берліне
Robert Havemann Society e.V., Беларуская суполка “Razam” e.V. і Libereco запрашаюць на чытанне тэкстаў Алеся Бяляцкага на нямецкай і беларускай мовах. Пасля чытанняў вас чакае выступ Касары і дыскусія. Чытанні адбудуцца ў апошні дзень працы выставы “Нязломныя”, прысвечанай беларускім праваабаронцам. Кошт: бясплатна. Дзе: Берлін, Campus für Demokratie, Дом 22 (былая штаб-кватэра Штазі), Ruschestraße 103. Калі: […]
10 сезон кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” у Вільнюсе і анлайн
Каманда кінафестывалю Паўночных і Балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” запрашае на 10 юбілейны сезон. Праграма ў Вільнюсе: “Песні зямлі” Медытатыўны нарвежскі дакументальны фільм неверагоднай прыгажосці, які зачаруе ўсіх аматараў National Geographic. Спрадусавалі стужку рэжысёр Вім Вендэрс, а таксама актрыса і зорка фільмаў Інгмара Бергмана Ліў Ульман. Дзе: кінатэатр Skalvija. Калі: 4 лістапада, 18:30. Квіткі “Працэсы” Поўнаметражная […]
Інтэрактыўная гісторыя з жывой музыкай “Страшная казка” ў Варшаве
Праект “Казачкі бай!” запрашае на інтэрактыўную гісторыю з жывой музыкай “Страшная казка”. Пасля выступу адбудзецца майстар-клас для дзяцей 5+. “Гэта загадкавая і таямнічая гісторыя, якая расказваецца праз тэатр камісібай (від японскага папяровага тэатру). Гэта гісторыя пра найцямнейшую цемнач, у якой уяўленне можа дамаляваць усё што заўгодна. Падчас майстар-класу мы разам зазірнём у самыя старажытныя куфры […]
Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Някляева “Без Айчыны” і прэм’ера паэмы “Каляды” у Варшаве
Музей Вольнай Беларусі запрашае на прэм’еру паэмы “Каляды” і прэзентацыі новай кнігі “Без Айчыны” беларускага паэта, празаіка і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева. Паэму “Каляды” Уладзімір Някляеў прачытае асабіста. Музычнае суправаджэнне вечара забяспечыць Дзмітрый Дуганаў — мультыінструменталіст, які выступіць на хэндпане і розных духавых інструментах. На вялікім экране будзе дэманстравацца відэа-афармленне ад мастачкі Аляксандры Канафальскай. Яна […]
Імпрэза “Ноч (не)расстраляных паэтаў” у Любліне
Універсітэт Марыі Кюры-Складоўскай запрашае на “Ноч (не)расстраляных паэтаў”, падчас якой адбудзецца чытанне вершаў рэпрэсаваных паэтаў у выкананні купалаўца Аляксандра Казелы і твораў Максіма Знака ў выкананні польскага актора Матэуша Новака. Кошт: бясплатна. Дзе: Люблін, Малая зала Філалагічнага факультэта Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, пл. М. Кюры-Складоўскай, 4а (паверх −1) Калі: 29 кастрычніка, 17:00.
Выстава “Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы беларусаў за прыроду і дэмакратыю” у Вільнюсе
Творчая прастора “Кропка” запрашае на выставу “Птушкі па-за палітыкай? Гісторыя барацьбы беларусаў за прыроду і дэмакратыю”. “У беларускай культуры птушка — праваднік паміж рознымі ўзроўнямі рэчаіснасці, сімвал свабоды і непазбежнай змены часу. Адпаведна з гэтай сакральнай роляй, на нашай выставе яны стануць праваднікамі паміж супрацьлеглымі светамі: палітыкі і прыроды, дэмакратыі і дыктатуры,” — пішуць арганізатары. […]
Паэтычны вечар памяці Ночы Расстраляных Паэтаў у Кракаве
Беларускае таварыства “Крок” запрашае далучыцца да Чорнай ночы памяці Ночы Расстраляных Паэтаў. Ноч пачнецца са збору каля Дрэва вольнасці перад Ягелонскім універсітэтам. Дрэва расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў. Пасля гэтага адбудзецца паэтычны вечар у Chicago Bar. Кожны і кожная мае магчымасць прачытаць свой верш ці працу адной […]
Вялікая імпрэза памяці Ночы расстраляных паэтаў у Варшаве
Free Belarus Center запрашае на вялікую імпрэзу да “Ночы расстраляных паэтаў” у Варшаве. У чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячаў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячаў. Чацверты год запар Free Belarus Center ладзіць праект Executed poetry, каб захоўвалася памяць аб закатаванай беларускай […]
Канцэрт памяці Ночы Растраляных Паэтаў у Беластоку
Вольны Хор запрашае на канцэрт памяці Ночы растраляных паэтаў 1937 года. Прагучаць песні, вершы і апавяданні пра цяжкія лёсы беларускіх растраляных і рэпрэсаваных аўтараў у выкананні Вольнага Хору і беларускіх акцёраў. Кошт: бясплатна. Дзе: Беласток, Muzeum Pamięci Sybiru, ul. Węglowa 1. Калі: 29 кастрычніка, 18:00.
Тэатральная прэзентацыя спеўніка для маленькіх “Мілыя мясціны” у Варшаве
Беларускі дом запрашае на тэатральную прэзентацыю аўтарскага спеўніка для маленькіх “Мілыя мясціны” Ларысы Сімаковіч і Барыса Жанчака. Музычная анталогія была створана з мэтай захавання і распаўсюду багатай беларускай музычнай культуры. У межах прэзентацыі юныя артысты студыі “Купалінка” прэзентуюць музычны спектакль, які грунтуецца на песнях са зборніка і адлюстроўвае, як дзеці і падлеткі адзначаюць святы цягам […]
Мексіканская вечарына “Dia de los Muertos” у Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на Хэлоўін на мексіканскую вечарыну “Dia de los Muertos.” Арганізатары абяцаюць прыглыбіць вас у яскравыя традыцыі Dia de los Muertos — маляўнічага Дня мёртвых у Мексіцы. Што вас чакае: энергетычныя танцы вясёлыя гульні A Spicy Food Eating Challenge вясёлая віктарына. Дрэс-код: мексіканскі стыль, макіяж Sugar Skull. Кошт: 16€. Дзе: Вільнюс, Create Culture […]
Лекцыя-канцэрт “Напалеон Орда. Беларускі медыйшчык у эміграцыі” у Варшаве
Святлана Талатай запрашае на лекцыю-канцэрт “Напалеон Орда. Беларускі медыйшчык у эміграцыі”. “Гісторыя пра кожнага з нас. Чалавека пасярод двух сусветаў: ужо не там, але яшчэ не тут. Беларускі медыйшчык у эміграцыі. Наш Напалеон. Напалеон Орда. У Беларусі яго ведаюць як мастака, у Еўропе як кампазітара. А яшчэ ён стварыў некалькі адукацыйных курсаў. Займаўся публіцыстыкай, спрабаваў […]
Камедыя “Шчасьлівы муж” у Варшаве
Тэатральная ініцыятыва Dzieja Druhaja запрашае на эратычна-музычную камедыю паводле п’есы Францішка Аляхновіча “Шчасьлівы муж” у Варшаве. “Лёгкая фрывольная камэдыя пра мяшчанскую Вільню 1920ых! Прага каханьня, імкненьне быць тым, кім ты не зьяўляесься, жаданьне задаволіць свой юр – а тым часам вір падзеяў закідвае герояў у нечканыя сытуацыі!” – пішуць арганізатары. У ролях:Алена БаяраваДаніла ГанчароўВасіль Дранько-МайсюкВольга […]
Выступ фолк-гурта Kriwi ва Уроцлаве
Адкрыццё галерэі муралаў у Гданьску
Мастацкая майстэрня Dzivne у Гданьску і Інкубатар суседскай энергіі запрашаюць на адкрыццё галерэі муралаў у Дольным мястэчку. Беларускія і польскія мастакі аб’ядналіся з мэтай культурнага ўзаемадзеяння і пераўтварэння старога трамвайнага дэпо. У рамках праекта мастакі стварылі 12 тэматычных муралаў, якія выкананы ў розных тэхніках. Сюжэты выяў падкрэсліваюць сутнасць самога месца. На адкрыцці ўсе ўдзельнікі культурнага […]
Фотавыства і кіно, прысвечаныя месяцу дасведчанасці аб раку малочнай залозы, у Вільнюсе
Крама “Кропка” запрашае на серыю мерапрыемстваў, прысвечаных месяцу дасведчанасці аб раку малочнай залозы. У праграме: Адкрыццё фотавыставы “Пра рак. Гісторыі беларусак” Прэм’ера фільма “Каця і Каця. Пра рак, рэмісію і жаночыя мары” Размова пра жаночае здароўе з доктарам Таццянай Дубавец Магчымасць запісацца на індывідуальныя кансультацыі з доктарам. Дзе: Вільнюс, Крама “Кропка”, Savičiaus g. 6. Калі: 19 […]
Выстава “Спаць Спакойна – партрэты беларускіх эмігрантаў” Ірыны Арахоўскай і Пётра Вуйцыка ва Уроцлаве
Fundacja Picture.doc, Fundacja “Za Wolność Waszą i Naszą” і Otwarte Pracownie Plastyczne im. Eugeniusza Gepperta запрашаюць на выставу Ірыны Арахоўскай і Пётра Вуйцыка “Спаць Спакойна – партрэты беларускіх эмігрантаў”. Падчас мерапрыемства адбудзецца дыскусія з аўтарам і аўтаркай і героямі і гераінямі выставы. “Уявіце сабе, што сёння ўвечары вы не вернецеся дадому. Вас больш не сустрэне […]
Адкрыццё выставы Уладзіміра Шапавалава ў Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на адкрыццё выставы “The play of light” беларускага мастака Уладзіміра Шапавалава. “Экспазіцыя расказвае гледачу не столькі пра архітэктуру і ландшафты, колькі пра ўражанні ад сустрэчы з імі. Праз колер, форму і вылучэнне маленькіх, незаўважных на першы погляд дэталяў аўтар перадае атмасферу месца, яго характар, свае эмоцыі і адчуванні ад знаходжання тамака, якія […]
Выступ Syndrom Samazvanca у Варшаве
Выступ Syndrom Samazvanca ў поўным складзе адбудзецца ў Варшаве. Разам з музыкамі выступіць і Вольга Шніп. “Плануюцца зусім новыя песні і іншыя сюрпрызы, ” — анансуюць музыкі. Кошт: 30 злотых на ўваходзе. Дзе: Варшава, ul. Tunelowa 2B. Калі: 26 кастрычніка, 19:00. Падрабязней
SWAP-вечарынка ў Варшаве
Незалежная Модная Суполка (IFC) і Прастора запрашаюць на SWAP-вечарынку, дзе можна абменьвацца рэчамі. На вечарынцы будзе магчымасць распавесці гісторыі, звязаныя з вашымі рэчамі, пагутарыць, папіць гарбаты з печывам і паглядзець апошнія модныя паказы з Тыдня мод. Можна прынесці: адзенне ў добрым стане аксэсуары, упрыгожванні галаўныя ўборы абутак касметыку, парфумерыю. Рэчы, якія застануцца пасля сустрэчы, перададуць […]
Стрым дыджэй-сэта Papa Bo Selektah
Papa Bo Selektah ладзіць стрым дыджэй-сэта для падпісчыкаў яго Patreonа. “Апісваць сваю творчасць ці свае заслугі, на маю думку, — гэта глупства: як апісваць камерсантам прынцыпы альтруізму. Бо добры трэк ці дрэнны — гэта справа густу, сітуацыі, настрою, фазы месяца, балансу бактэрый у вашым арганізме і мноства іншых фактараў, якія могуць паўплываць на ваша меркаванне […]
Плануеце вечарыну памяці ці паэтычную імпрэзу да Ночы паэтаў? Дадайце яе на агульную мапу падзей
Трагічная і страшная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года вось ужо чацвёрты год становіцца для беларусаў ва ўсім свеце сімвалам яднання, моцы творцаў перад тварам страху і пагрозы. Паэты, расстраляныя ў 1937-м, для нас сёння з’яўляюцца прыкладамі асобаў з цвёрдай воляй і прагай да свабоды творчасці, за якую можна заплаціць нават коштам уласнага жыцця. Каардынатары “Ночы паэтаў” заклікаюць […]
Фестываль кіно пра правы чалавека Nepatogus kinas у Літве
Фестываль кіно пра правы чалавека Nepatogus kinas запрашае на паказы фільмаў і дыскусію, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі. Паказ фільма “Хто, калі не мы?” у Вільнюсе. Фільм распавядае пра трох жанчын, якія працягваюць змагацца нават пасля задушэння пратэстаў у Беларусі.Асаблівая госця: адна з гераінь фільма. У перакладзе на літоўскую прагучыць ліст Насты Лойкі. Кошт: 3.35 — […]
Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Pradmova” у Берліне
Адкрыццё выставы “Мастацтва ў выгнанні” у Балонні
Аб’яднанне беларусаў Балонні запрашае на адкрыцё выставы “Мастацтва ў выгнанні”, дзе будуць дэманстравацца працы 12 мастакоў і мастачак, якія апынуліся ў выгнанні за пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі.
Выстава Ніны Маргаевай “Крок насустрач” у Варшаве
Музеі Вольнай Беларусі і Беларуская Рада Культуры запрашаюць на адкрыццё выставы Ніны Маргаевай “Крок насустрач”.
Адкрыццё арт-інсталяцыі “Нязломныя” у Берліне
Libereco, “Вясна” і Robert-Havemann-Gesellschaft e. V. запрашаюць на адкрыццё арт-інсталяцыі “Нязломныя” на тэрыторыі Музея Штазі ў Берліне.
Прэм’ера cтэндап-трагедыі Міхаіла Гуліна ў Вільнюсе
CreateCulture Space запрашае на cтэндап-трагедыю ў дзвюх дзеях “Два тут — два там” з мастаком Міхаілам Гуліным у галоўнай ролі.
Прэзентацыя новага альбома “Пятлі Прыхільнасці” у Варшаве
Гурт “Пятля Прыхільнасці” анансавалі рэліз новага альбома на 25 кастрычнiка, а ўжо 29 лістапада яго прэзентацыю ў варшаўскім клубе NIEBO.
Выстава “Сямён Дамарад. Краявіды радзімы” у Мінску
10 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы “Сямён Дамарад. Краявіды радзімы”.
Спектакль “Ордэн Белай Мышы” ў Варшаве 1-3 лістапада
SCENA CHMIELNA запрашае на спеклакль “Ордэн Белай Мышы” паводле тэксту Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.
Выступ Papa Bo Selektah і Madmapper у Берліне
Спантанны шоукейс-маніфест ад Papa Bo Selektah і Madmapper у хуткім часе адбудзецца ў Берліне.
Паказы фільмаў студыі “Таццяна” у Берліне
Berlinale Forum запрашае на два кінапаказы студыі “Таццяна” у Берліне.
Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Вільні
Міжнародны Саюз Беларускіх Пісьменнікаў запрашае на сустрэчу з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”.
Прэзентацыя зборніка сучаснай украінскай паэзіі ў беларускіх перакладах. Варшава
Анлайн-часопіс “TAŬBIN” запрашае на прэзентацыю зборніка сучаснай украінскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што друкаваліся ў “TAŬBIN” ад лютага 2022 года.
Вялікі святочны канцэрт J:МОРС у Варшаве
2 лістапада у клубе Stodola адбудзецца вялікі святочны канцэрт J:МОРС, прымеркаваны да 25-годдзя гурта.
Прэм’ера спектакля “Крэмулятар” паводле Сашы Філіпенкі ў Лондане
У Лондане адбудзецца прэм’ера спектакля “Крэмулятар” паводле рамана Сашы Філіпенкі.
Творчы вечар з Маляванычам у Варшаве
“Прастора” запрашае на творчы вечар з Маляванычам у Варшаве.
Сустрэча з Паўлам Валатовічам у Варшаве
У кнігарні “Кнігаўка” адбудзецца сустрэча з Паўлам Валатовічам, аўтарам кніг “Огромная тень дождевого червя” і “От Паниковки до Шайбы”.
Сольны выступ Віктара Сямашкі ў Вільні
Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча запрашае на сольны выступ музыкі, паэта, дасьледчыка Віктара Сямашкі.
Сольны канцэрт WTBSK у Варшаве
Першы сольны канцэрт WTBSK адбудзецца ў Варшаве.
Cпектакль “Гаральд” — акторскія Імправізацыі ў MIT space
Тутэйшы Тэатр запрашае на спектакль “Гаральд” у Варшаве.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Вільнюсе
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запрашае на два дні размоў, абмеркаванняў, творчых сустрэч і паэтычных чытанняў.
Прэм’ера спектакля “Экстрэмісты” Юліі Цімафеевай. Тры паказы ў Варшаве
Прэм’ера спектакля “Экстрэмісты” Юліі Цімафеевай адбудзецца 15, 16 і 17 кастрычніка ў Варшаве.
“Connection” — спектакль, натхнёны гісторыямі беларускіх жанчын-палітвязынак
© Michael Klimt “Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Вядома толькі, што яна ў турме. Але ў якім стане? Беларускія ўлады хаваюць любую інфармацыю — пра яе месцазнаходжанне, пра ўмовы ўтрымання. І самае галоўнае — ці жывая яна”.
Выстава Сяргея Шабохіна “Шчыліна. Контрманументальны квір”
У мастацкай практыцы Сяргея Шабохіна пераасэнсаванне інстытуцыйных формаў візуальнага гвалту нечакана спалучаецца з крытыкай механізмаў падаўлення квір-сэксуальнасці.
Монаспектакль Зоі Белахвосцік “Moj Hleb”
Монаспектакль Зоі Белахвосцік аб станаўленні Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года.
Трэці фестываль беларускай культуры ў Мюнхене Minsk x Minga
З’явілася поўная праграма мюнхенскага фестываля беларускай культуры Minsk x Minga, які пройдзе з 11 да 13 кастрычніка.
Выстава памяці Захара Кудзіна “З’ява” ў НЦСМ ладзіцца ў Мінску да 27 кастрычніка
З 12 верасня па 27 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў дзейнічае мемарыяльная выстава Захара Кудзіна «З’ява».
Прэм’ера кінастужкі «МІХАЛ», прысвечанай М. Анемпадыставу. 28 снежня ў Варшаве
Прэм’ера першага мастацкага фільма ад прадзюсарскай ініцыятывы INEXKULT адбудзецца 28 снежня ў варшаўскім кінатэатры Kinoteka.
Света Бень, Ганна Комар, Вольга Гапеева і Марына Хобель на паэтычным фестывалі ў Осла
20 і 21 верасня чатыры беларускія літаратаркі возьмуць удзел у паэтычным фестывалі ў сталіцы Нарвегіі.
Вялікі стэндап-канцэрт Дзімы Нарышкіна ў Вільнюсе
Беларускі стэндап-комік з выразна выяўленай пазіцыяй, які ўжо больш за два гады ў вымушанай эміграцыі ў Варшаве, едзе ў невялікі тур.
MOZAIKA — спектакль aд Brave Banda у межах фестывалю INEXFEST II у Варшаве
Спектакль пра беларусаў, якія перажываюць ужо не першую эміграцыю.