Выстава Уладзіслава Бохана “РЭТРА/ПЕРСПЕКТЫВА” адкрыецца ў Варшаве

Выстава беларускага мастака, акцыяніста, анархіста і дысідэнта адкрыецца ў пятніцу, 1 жніўня, у варшаўскім бары Karma Crew.

«Палова палотнаў — з першай і апошняй выставы ў Беларусі, што адбылася за тыдзень да ўсіх падзей 2020 года. Другая палова — з эміграцыйнага перыяду, у тым ліку самае свежае, толькі з-пад пэндзля — як спроба асэнсаваць пройдзены шлях.

Таму прыходзьце — і за келіхам ці кубкам пагутарым пра тое, адкуль мы пачыналі, куды прыйшлі, куды ідзем, чаму ўсё так сталася і чаму канец дагэтуль не адпускае», — кажа мастак.

Выстава будзе працаваць толькі два дні: 1–2 жніўня.

Адкрыццё — 1 жніўня а 20:30 у галерэі Septem of Swords (Karma Crew, Al. 3 Maja 15).

Уваход вольны.

Чытайце таксама