Некалькі гуртоў выдалілі сваю музыку са Spotify з-за таго, што заснавальнік платформы спансіруе кампанію, якая вырабляе дроны

Кампанія Helsing пастаўляе тысячы дронаў ва Украіну.

Аўстралійскі гурт King Gizzard & the Lizard Wizard 26 чэрвеня заявіў на сваёй старонцы ў Instagram, што выдаліць усе свае запісы са Spotify.

“Прывітанне, сябры. Абвестка для тых, хто не ў курсе: генеральны дырэктар Spotify Даніэль Эк інвестуе мільёны ў ваенныя беспілотнікі на базе штучнага інтэлекту. Мы толькі што выдалілі нашу музыку з гэтай платформы. Ці зможам мы націснуць на гэтых „доктараў Зло„ з тэхнаіндустрыі, каб яны паводзілі сябе лепш? Далучайцеся да нас на іншай платформе“, — напісалі музыкі.

Раней пра такое ж рашэнне заявілі амерыканскія гурты Xiu Xiu і Deerhoof.

 
 
 
 
 
Посмотреть эту публикацию в Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от Xiu Xiu For Life (@xiuxiuforlife)

„Мы не хочам, каб наша музыка забівала людзей. Мы не хочам, каб наш поспех быў звязаны з тэхналогіямі ваеннага ІІ“, — заявілі музыкі Deerhoof.

Некаторыя прыхільнікі раскрытыкавалі рашэнне музыкаў, звярнуўшы ўвагу, што іх музыка застаецца на расійскім сэрвісе Yandex.Music.

Чытайце таксама