Сталі вядомыя намінанты на літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця

Сёлета за найбуйнейшую незалежную літаратурную ўзнагароду Беларусі змагаюцца кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе.

Поўны спіс намінантаў з’явіўся на сайце Міжнароднага Саюза беларускіх пісьменнікаў.

  1. “Мое баба — діректор морга” — Вольга Аполька (Голя з Ополя), самвыд
  2. “Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні” — Алесь Белы, выдавецтва Gutenberg Publisher
  3. “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме” — Вольга Вялічка, выдавецтва Gutenberg Publisher
  4. “Вольнеры. Бясконцы дзень” — Валер Гапееў, выдавецтва “Янушкевіч”
  5. “Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру” — Язэп Гніль, выдавецтва “Лысы Чэрап”
  6. “Гульні Цырцэі” — Зміцер Дзядзенка, фонд Kamunikat.org
  7. “Занзібар. Сталенне маладой душы” — Сяргей Дубавец, выдавецтва “Вясна”
  8. “Стагоддзе НН” — Сяргей Дубавец, выдавецтва “Вясна”
  9. “Сфагнумы” — Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі, платформа для электронных кніг Smashwords
  10. “Стрыжэ і піша” — Сяргей Календа, выдавецтва Gutenberg Publisher
  11. “Перамена месцаў” — Югася Каляда, выдавецтва “Пфляўбаўм”
  12. “Калі я выйду на волю” — Ганна Комар, выдавецтва Skaryna Press
  13. “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода” — Аляксандар Лукашук, выдавецтва “Вясна”
  14. “Апошняе пакаленне” — Макар, выдавецтва “Янушкевіч”
  15. “Жыццё ў дванаццаці апавяданнях” — Аляксей Правалоцкі, выдавецтва “Янушкевіч”
  16. “Залатое зерне” — Мечыслаў Ян Супрон, выдавецтва Gutenberg Publisher
  17. “Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў” — Анка Упала, выдавецтва Alena Kazlova
  18. “Гвалт” — Аляксандр Чарнуха, выдавецтва “Янушкевіч”
  19. “Забойства на вуліцы Макаёнка” — Клёк Штучны, аўдыявыдавецтва Audiobooks.by і выдавецтва “Янушкевіч”

Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця складаецца з вядомых літаратараў, перакладчыкаў, даследчыкаў і культурных дзеячаў.

Сёлета сярод публічных асобаў у складзе журы:

  • беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска;
  • літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса “Studia Białorutenistyczne” Сяргей Кавалёў;
  • паэт, перакладчык, літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч.

Чытайце таксама