Дуэт Ralla выпусціў новую песню

Ralla заспявала інтэрпрэтацыю веснавой песні з вёскі Рагадашч Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Арыгінал песні знаходзіцца ў аўдыёдадатку да кнігі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Том 4. Брэсцкае Палессе”.

Мелодыя і тэкст традыцыйныя. Над аранжыроўкай, музыкай, кампазіцыяй працаваў дуэт Ralla.

Слухаць на розных пляцоўках.

Ralla (Ралля) — гэта дуэт, які выконвае традыцыйны беларускі фальклор у аўтарскім прачытанні, беларускую інструментальную музыку і музыку для танцаў.

Чытайце таксама