- Падрабязнасці
- By Рэдакцыя
- Праглядаў: 17
Чацвёрты фестываль Minsk x Minga адбудзецца ў Мюнхене з 10 па 12 кастрычніка.
“Тры насычаныя дні ў Баварыі і з беларускім вайбам — гучыць як мара, хіба не так? Мы ўжо распрацоўваем праграму 4-га фестываля Minsk x Minga і абяцаем, што яна будзе агонь. Захоўвайце дату, дзяліцеся сябрамі і сачыце за абнаўленнямі — вас чакаюць незабыўныя восеньскія выходныя, не горшыя за Актоберфэст”, — абяцаюць арганізатары.
Баварскі фестываль незалежнай беларускай культуры праходзіць у Мюнхене з 2022 года. Ён спалучае канцэрты, выставы, майстар-класы, спектаклі, літаратурныя імпрэзы і іншыя мерапрыемства з сучаснымі беларускімі творцамі. Місія Minsk x Minga — пабудаваць сімвалічны мост паміж беларускай і баварскай культурамі.