Алесю Пушкіну сёння магло б споўніцца 60 год

Мастак быў затрыманы ў 2021 годзе за сваю карціну — ён ведаў, што ў Беларусі яго чакае крымінальная справа, але вярнуўся дамоў з выставы ў Кіеве.

11 ліпеня 2023 года ён памёр у лякарні, куды яго са спазненнем даставілі з гарадзенскай турмы. У мастака была прабадная язва страўніка, развіўся перытаніт.

Самы вядомы перформанс Алеся Пушкіна — “Падарунак прэзідэнту”. У 1999 годзе мастак прывёз да адміністрацыі Лукашэнкі тачку гною “за пяцігадовую плённую працу”. За гэта Пушкіна пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі ўмоўна.

Але мастак займаўся не толькі палітычнымі акцыямі. Ён рэстаўраваў і абнаўляў роспісы ў святынях і гістарычных будынках, ствараў вітражы, пісаў карціны і маляваў нават за кратамі.

Як пісаў sekktor, cёння ў Варшаве да 60-годдзя Алеся Пушкіна адкрыецца выстава “Застацца / Zostać”.

Чытайце таксама