Гурт LEIBONIK выдаў TUPESNI

Калі альбом TAM быў часу-цэнтрычны з фокусам на апошнім годзе, то TUPESNI — дайджэст больш працяглага часу.

“Гэта спроба паглядзець на сябе праз тэксты розных часоў — з асэнсаваннем сваіх фіксацый на тэмах, якія варта адпусціць. І праўда — харэ пра таксічную пазітыўнасць, піраміду Маслоў, зыбу ці парафразы Вольскага. Лічым, што тут я гэта заўважаю, прымаю і адпускаю з пачуццём “тэма сісек раскрыта”, — кажа Сяргей Башлыкевіч.

Асноўны кампазітар альбому — бас-гітарыст гурта Макс Казакевіч.

“Макс пісаў музыку, якую я потым пры напісанні тэксту мог гвалтаваць і рэзаць, часам падстаўляючы куплетны бас пад гітарныя прыпевы — напрыканцы з новым для мяне тыпам радасці атрымліваць яго адабрэнне фінальнага варыянту”, — распавёў Сяргей.

Чытайце таксама